Кс. Юзаф Трубовіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Юзаф Трубовіч

   Ксёндз-пралат
   Юзаф Трубовіч

- Нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г.
- Закончыў духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 г.
- 20 гадоў працаваў у Латвіі.
- Прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.
- У 1988 г. біскупам Я. Вайводсам быў адазваны ў Рыгу працаваць прэфектам семінарыі.
- Пасля 4 гадоў працы вярнуўся ў Гродна, дзе 7 гадоў быў пробашчам у парафіі імя Францішка Ксаверыя.
- З 1999 г. з’ўляецца рэзідэнтам у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ і застаецца дзеканам дэканата Гродна- Захад.
- Будучы прэфектам у ВДС у Рызе, ён стаў пралатам, атрымаўшы прызначэнне з Рыма.

“Святарства? Не толькі для мяне. Яно запланавана самім Богам дзеля збаўлення чалавека, створанага Ім, а для мяне яно з’яўляецца мэтай усяго майго жыцця. У ім я заахвочваў да святарства многіх хлопцаў і многія сталі ксяндзамі , хто не шукаў сябе, але Божай справы. Да святарства Бог прызывае, любячы пакліканага, каб ён збавіў спачатку сябе, а потым іншых”.