Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага

Слова рэдактара

Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў.
    Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам становіцца місіянерам Пана Езуса.
    Абвяшчаць Евангелле абавязваемся, прымаючы сакрамант канфірмацыі.
Гэты абавязак вынікае таксама з самой прыналежнасці да Касцёла, якую атрымліваем падчас сакраманту хросту. Як толькі сустрэлі Езуса, ужо не можам не абвяшчаць Яго, калі сапраўды адчулі любоў Бога, які нас збаўляе, не патрабуем шмат часу на разважанні. Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам у той ступені, у якой сустрэў Божую любоў у Хрысце Езусе.
    Будзьма памочнікамі Пана! Давайце несці Яго пасланне па ўсіх кутках зямлі, прапанаваць Хрыста іншым і дапамагаць Яму ратаваць свет – гэта наша самая вялікая і важная задача. Будзьма заўсёды гатовыя несці любоў Езуса іншым!