Дарагая моладзь нашай дыяцэзіі!
Ад усяго сэрца я запрашаю Вас на сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі
(з 7–9 мая) у Шчучын.
Іх дэвізам былі выбраны для ўсяго Касцёла словы багатага юнака з Евангелля паводле св. Марка: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17).
Сутнасць пытання, якое задаў Езусу евангелічны юнак, няхай суправаджае Вас на працягу ўсяго дыяцэзіяльнага свята маладых ў Шчучыне. Дазвольце Хрысту, каб Ён праводзіў і быў для Вас найлепшым Настаўнікам на жыццёвых шляхах пошуку і росту. Паверце ў тое, што Ён зможа і сёння ў сваім Касцёле даць адказы на вашыя складаныя пытанні.
†