Пастырскае пасланне кс. біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г.

Пастырскае Слова

Дарагія браты і сёстры, чаканні ўпісаны ў нашае хрысціянскае жыццё. Без іх цяжка ўявіць людскую штодзённасць.Чаканнямі выражаюцца нашыя жаданні і смуткі па Богу і іншаму чалавеку.
    Мае дарагія, давайце ў пачатку перыяду Адвэнта зададзім сабе пытанні. Якія яны, нашыя спадзяванні? Каго або што мы чакаем найбольш? Ці ў нашых чаканнях ёсць месца для Езуса Хрыстуса і здзяйсненне Яго Валадарства?
    Я хацеў бы звярнуцца да Вас, дарагія Дыяцэзіяне, са словамі закліку св. апостала Паўла з ліста да Рымлянаў, якія мы чулі ў другім чытанні: «Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і апранёмся ў зброю святла» (Рым 13,12). Мае дарагія! Нам нельга скардзіцца на іншых з-за таго, што нам чагосьці не ўдалося зрабіць, што нехта нас расчараваў ці нешта не ладзіцца паміж людзьмі, але трэба адкрыць нанава нашыя хрысціянскія спадзяванні! Спадзяваннем кожнага хрысціяніна павінна быць імкненне да святасці. Хрыстус таксама хоча мець у сябе святых у кожным стане і пакліканні. Фрагмент пастырскага паслання ксяндза біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г. (поўная версія – на grodnensis.by)