Адчуць сваё пакліканне

Пастырскае Слова

Пастарскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на нядзелю пакліканняў да святарства
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
    1. Як штогод у чацвёртую велікодную нядзелю, якая называецца нядзеляй Добрага Пастыра, мы молімся аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця. Сёлета, дзякуючы Богу, мы адзначаем ужо пяцідзясяты Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях.
    У сучасным свеце, які ўсё больш аддаляецца ад Бога і стараецца сам вырашаць свае праблемы, узнікае пытанне аб актуальнасці святарскага служэння.
    Ці патрэбны яшчэ сёння святар, калі варажбіт можа прадказаць будучыню? Ці патрэбны святар, калі псіхатэрапеўты лечаць душы, а палітыкі вырашаюць, што з’яўляецца дабром, а што злом, і нават зацвярджаюць маральныя нормы паводзін? Гэтыя і падобныя пытанні задае сабе сучасны чалавек. Сёння ўсё перамяшалася і ставіцца з ног на галаву. Калі ідзе заўзятая барацьба за душы людзей, то каго слухаць? Хто мае праўду, што выбраць, як жыць і як у такой сітуацыі гаварыць пра пакліканні да святарства?
    Адказ дае сам Хрыстус.