Хрыстос Уваскрос!
Алелюя!
Гэтае пасланне радасцігучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята – урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.
Паўстаўшы з мёртвых, Божы Сын спаўняе ўласнае абяцанне: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Mц 28, 20). Уваскрослы Хрыстос застаецца з намі, пілігрымуе з чалавекам па шляхах жыцця. З’яўляецца нашым Панам і Збаўцам у кожным месцы і ў кожны час. Яго прысутнасць у слове Евангелля, у святых сакрамантах, у супольнасці Касцёла падтрымлівае нас у штодзённым паміранні для граху і жыцці для Бога (параўн.: Рым 6, 11). †