Слуга Божай міласэрнасці

На шляху да святасці

Марыю прыгожа называюць Каралевай Неба, Цудоўнай Маці, Суцяшальніцай засмучаных, але найперш Маці Міласэрнасці.
Маці Божай Міласэрнасці – Тая, якая дала свету Божага Сына і дае пастаянна, ведучы да Яго ўсіх людзей. Беззаганная Панна, разумеючы веліч ласкі, якую ўдзяліў Ёй Бог, пакорна прызнаецца ў словах, звернутых да св. Фаўстыны Кавальскай: “Я для вас Маці з неспасцігальнай Божай міласэрнасці” (Дз. 449).
Найбольш поўна абгрунтаваў тытул Маці Міласэрнасці Святы Айцец Ян Павел II у энцыкліцы “Dives in misericordia”. Піша ў ёй, што Марыя з’яўляецца, у першую чаргу, Той, якая выключным чынам спазнала міласэрнасць, была захавана ад першароднага граху і надзелена паўнатой ласкі, каб стаць Маці Божага Сына. Панна з Назарэта пагадзілася ўключыць свае жыццёвыя амбіцыі ў Божы план, бо ведала, што такім чынам становіцца Слугой Божай міласэрнасці дзеля ратавання свету. Падчас Звеставання дала згоду, у Бэтлееме нарадзіла Божага Сына ў чалавечым целе і на працягу ўсяго жыцця ўдзельнічала ў адкрыцці Ім таямніцы Божай міласэрнасці, ажно да ахвяры, якую прынесла ля падножжа крыжа.
   
У жыцці Марыі бачная моц Божай міласэрнасці, якая абараняе ад зла і дазваляе чалавеку дасягнуць паўнаты развіцця – святасці.

    Пілігрымка ў Вільнюс з парафіі Сапоцкін, 2016 г.Найсвяцейшая Маці – Тая, якая найбольш поўна разумее таямніцу міласэрнасці Пана. Ведае, колькі яна каштавала і якой вялікай з’яўляецца. Яна абвяшчае міласэрную любоў Бога з таго дня, як заспявала сваё “Магніфікат” на парозе дома сваячкі Альжбеты.
    Марыя з’яўляецца Маці Міласэрнасці таксама таму, што дзякуючы Яе пасрэдніцтву выліваецца ў свет Божая міласэрнасць у выглядзе разнастайных ласкаў. Як падкрэслівае ІІ Ватыканскі Сабор, “узнятая на Неба, Яна не спыніла збаўчае заданне, але праз сваё шматграннае заступніцтва пастаянна атрымлівае для нас дары вечнага збаўлення”. Дзякуючы сваёй мацярынскай любові, Яна апекуецца ўсімі людзьмі, асабліва пілігрымуючымі і падвержанымі цяжкасцям і небяспекам, пакуль не будуць прыведзены на шчаслівую Радзіму.
    Тытул Маці Міласэрнасці характарызуе Марыю як Тую, якая, спазнаўшы міласэрнасць выключным чынам ад укрыжаванага і ўваскрослага Сына, такім жа чынам заслугоўвае гэтай міласэрнасці на працягу ўсяго жыцця, і, перш за ўсё, ля падножжа крыжа Езуса. Абвяшчае яе і выпрошвае для ўсяго свету.
   
Жыццё Найсвяцейшай Маці выразна паказвае, што мы жывём з Божай ласкі, што ўсё з’яўляецца дарам, усё з Яго міласэрнасці.

    Аднак Марыя не затрымлівае наш погляд на сабе, але скіроўвае да Хрыста, перад якім сама схіляецца. Найсвяцейшая Маці прагне, каб цэнтрам увагі была Божая міласэрнасць, паўней за ўсё выяўленая ў Езусе, якая трывае “з пакалення ў пакаленне” (Лк 1, 50).
    Багародзіца з’яўляецца Маці Міласэрнасці для нас, для ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі з часу яе заснавання ў 1991 годзе. У гэты няпросты час, калі ўвесь свет змагаецца з пандэміяй каранавіруса, Яна з’яўляецца для чалавецтва знакам вялікай надзеі.
    Даверым Вастрабрамскай Панне свой лёс. Папросім Яе, каб ніколі не пераставала скіроўваць на нас свае міласэрныя вочы. Няхай нам заўсёды спадарожнічае асалода Яе позірку, каб маглі адкрываць радасць Божай пяшчоты.