1. Накрэсліце на паперы з дапамогай цыркуля чвэрць круга і выражце яго. Складзіце тканіну ўдвая вонкавым бокам унутр. Прышпіліце выкрайку і абвядзіце яе. Пакіньце прыпускі, як гэта паказана на малюнку. 2. Прыладзьце верхні зрэз і прашыйце яго швом «ручны радок». Зрабіўшы на нітцы вузельчык, выцягніце іголку знізу на правы (вонкавы) бок. Калі выканаць дробныя шыўкі аднолькавай даўжыні, то гэтае шво будзе нагадваць радок, прашыты машынай. |
3. Вывярніце выраб. Адзначце крэйдай лініі зборкі. Прашыйце швом «наперад іголку» па ніжняй лініі зборкі з двух бакоў адной ніткай. 4. Паколькі наш «кактус» будзе служыць ігольніцай, то яго лепш наладаваць не ватай, а абрэзкамі тканіны (лягчэй будуць утыкацца іголкі). 5. Верхнюю лінію зборкі прашыйце швом «наперад іголку», захопліваючы адразу пярэднюю і заднюю часткі вырабу. Сцягнутую нітку замацуйце вузельчыкам. |
6. Прышыйце вочы і нос з гузікаў. 7. Выканайце па схеме кветку з атласнай стужачкі або вазьміце гатовую штучную кветачку і прышыйце яе да кактуса. Жадаем вам творчых поспехаў!
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|