Сямейнае дрэва з адбіткаў далоняў
Хвіліна творчасці
Неабходныя матэрыялы: фарба (пажадана для тканіны), пэндзлік, папяровыя талеркі ці кавалкі шчыльнай паперы, 30 см белай баваўнянай тканіны, паўметра каляровай тканіны, маркеры, нажніцы, клей, 1 драўляная рэечка, шнурочак.
Інструкцыя:
-
Кожная асоба выбірае сабе колер.
-
Размяркоўваем фарбы па папяровых талерках.
-
Кожныя асоба наносіць фарбу са сподачкаў на далонь. Пачынаць трэба з адбіткаў самых вялікіх рук. Маленькія – самыя апошнія. Кожная асоба з сям’і робіць адбіткі далоняў на белай тканіне, як паказана на фатаграфіі. Адбіткі павінны трохі заходзіць адзін на аднаго.
-
Пэндзлем дамалёўваем ствол дрэва. Фарба павінна добра высахнуць.
-
Кожны адбітак абводзімі маркерам для выразнасці.
-
Вырэзваем “дрэва” вакол зробленых адбіткаў.
-
Прыклейваем дрэва на каляровую тканіну.
-
Наверсе загортваем тканіну на пару сантыметраў і прыклейваем, у адтуліну прыбіваем рэечку.
-
Умацоўваем шнурочак з двух бакоў рэйкі.
-
А цяпер змяшчаем вымпел на самым бачным месцы.
-
Ідэю з адбіткамі рук можна таксама выкарыстоўваць пры афармленні паштовак.