Букет з сэрцаў

Хвіліна творчасці

Неабходныя прылады і матэрыялы:
лінейка, аловак, нажніцы, клей ПВА, белая пісчая папера, чырвоная двухбаковая папера, белая гафрыраваная папера.
Спосаб выканання:
1. Нарэжце палоскі белай і чырвонай паперы шырынёй 2,5 см.
2. Захіліце ўбок і адрэжце.
3. Складзіце напалову, а далей - па дыяганалі.
4. Выражце паўкруг. Нарыхтоўка для сэрца - гатова. Зрабіце для адной галінкі два чырвоныя і два белыя сэрцы.
5. Выражце паласу гафрыраванай паперы 7-18 см і зрабіце на ёй надрэзы.
6. Складзіце напалову самую вузкую палоску і скруціце яе.
7. Скруціце гэтак жа другую палоску.
8. Складзіце і закруціце пакінутую частку паласы.
9. Згарніце ў трубачку пакінутую шырокую частку і скруціце яе ў шчыльны жгут. Галінка гатова.
10. Намажце клеем палову сэрца, змясціце галінку ў сярэдзіну.
11. Сэрца шчыльна прыцісніце да галінкі.
12. Прыклейце астатнія сэрцы.
13. Зрабіце некалькі такіх галінак і складзіце з іх букет.