Каралі з салёнага цеста

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Паспрабуйце зрабіць упрыгожванне з салёнага цеста сваімі рукамі. Гэта - вельмі проста. Для таго вам спатрэбяцца наступныя матэрыялы: салёнае цеста, драўляная шпажка, гуаш, акрылавы лак, вяровачка.
Неабходныя прадукты для цеста:
    2 шклянкі мукі перамяшайце з 1 шклянкай солі. Дадайце 125 гр. вады і сталовую лыжку алею.
    Спосаб прыгатавання:
    1. Замясіце цеста.
    2. Падзяліце яго на маленькія кавалачкі і з кожнага вылепіце шарыкі.
    3. Пракаліце іх па цэнтры драўлянай шпажкай.
    4. Вырабленыя пацеркі пастаўце падсохнуць у духоўку пры тэмпературы 80 градусаў, прыкладна на адну гадзіну. Калі цеста зацвярдзее, выміце з духоўкі. Можна сушыць пацеркі і на батарэі.
    5. Размалюйце іх гуашшу, пакрыйце лакам і наніжыце на вяровачку.