Малюнкі на каменьчыках

Хвіліна творчасці

Гэтыя прыгожыя вырабы можна зрабіць самастойна і ўпрыгожыць імі памяшканне. Яны будуць нагадваць пра непаўторныя летнія дзянькі.

    Матэрыялы і прылады:
плоскія гладкія каменьчыкі (галька), гуашавыя фарбы, пэндзлікі, а таксама лак (можна купіць лак для афарбоўкі аўтамабіля ў балончыку) і, вядома, фантазія.
    Спосаб выканання:
Намалюйце малюначак на каменьчыку. Дайце высахнуць. Пасля гэтага пакрыйце лакам (каб фарба не змывалася) і зноў дайце высахнуць. Выраб - гатовы! Вы можаце прыдумаць малюнак хрысціянскай тэматыкі.

Парада: імкніцеся выкарыстоўваць светлыя таны, бо пасля таго, як вы пакрыеце лакам каменьчык, малюначак цямнее.