Крумкач з паперы

Хвіліна творчасці

1. Складзіце паперу, як гэта паказана на малюнку (1), а затым разгарніце яе. Так Вы вызначыце дыяганалі.
2. Сумясціце вуглы лістка з вертыкальнай дыяганаллю. Разгарніце.
3. Зрабіце яшчэ дзве такія ж складкі.
4. Складзіце ніжнюю частку вырабу так, як паказана на малюнку (5).
5. У Вас атрымаўся трыкутнік з вызначанымі лініямі. Па цэнтры скрыжавання дзвюх складак сагніце паперу, а затым разгарніце.
5а. Трыкутнік ABC сагніце напалову, так, каб атрымалася вызначаная лінія DE. Затым адрэзак AD павінен супасці з AC. Паўтарыце з другога боку.
6. Вось што атрымалася (6). Паўтарыце з другога боку.
7. Адхіліце ўніз адзін пласт паперы.
8. Зрабіце на ніжнім і верхнім трыкутніках дзве складкі.
9. На гэтых жа частках вырабу зрабіце яшчэ па адной складцы.
10. Зрабіце дзве складкі так, як паказана на малюнку (10), а затым выраб складзіце “гарой”. Павярніце.
11. Паглядзіце, што павінна атрымацца.
12. Калі пачаць рассоўваць крылы, крумкач закрумкае.