Аловак

Хвіліна творчасці

Ці бывае, што ў Вас у школе знікаюць алоўкі? Ведаеце, калі я ўспамінаю свае школьныя гады, то добра памятаю, як мой сусед па парце выпадкова клаў мой аловак сабе ў пенал, а потым ужо нельга было адрозніць, дзе чый. Крыўдна... Каб у Вас такога не здаралася, зрабіце карысны выраб для школы – аловак, на якім напісана Вашае імя.
 
Вам спатрэбяцца:
   клейкая каляровая папера (можна набыць ў крамах, дзе прадаюць шпалеры), алоўкі, гелевыя ручкі ці фламасцеры, нажніцы. Як зрабіць?
   1. З клейкай паперы нарэжце некалькі стужак (па колькасці алоўкаў, якія будзеце ўпрыгожваць) даўжынёй 25-30 см.
   2. На стужцы намалюйце ўсё, што хочаце, а таксама напішыце сваё імя.
   3. Абгарніце выбраныя алоўкі ўпрыгожанай клейкай папяровай стужкай.
   4. Аловак гатовы!