Пано з фісташак

Хвіліна творчасці

Хочаце зрабіць такое ж пано? Назапасьцеся вялікай колькасцю фісташкавых шкарлупін і цярпеннем... І пачынайце...
Нам спатрэбяцца: рамка, фісташкавыя шкарлупіны, клей, нажніцы, папера для выпечкі, акрылавыя фарбы, сізаль.

Як зрабіць?
1. Фісташкавыя шкар­лупіны прамыйце ад солі і падсушыце.
2. Адсартуйце іх па памерах.
3. Выражце невялікі кружок з паперы для выпечкі.
4. З дапамогай клею сфармуйце кветку са шкарлупін (пачынайце ляпіць з чатырох шкарлупін па цэнтры).
5. Замацуйце кветку да папяровага круга, абрэжце рэшткі паперы.
6. Дайце кветцы высахнуць.
7. Афарбуйце кветкі з дапамогай акрылавых фарбаў.
8. Прыклейце да асновы рамкі сізаль, а да яго – кветкі з фісташак.
Пано гатова!

Прыемнай творчасці!