“Апельсінавы букет”

Хвіліна творчасці

Хочаце атрымаць радасць ад сумеснай творчасці? Наша прапанова – “Апельсінавы букет”
Усе мы любім апельсіны, мандарыны, бананы! Яны - ў продажы круглы год. Але садавіну можна не толькі есці, ёю можна яшчэ любавацца: раскласці хораша ў вазе, намаляваць нацюрморт або стварыць з яе маляўнічы рысунак. Прапануем вам стварыць карціну з таго, што засталося ад садавіны - з лупінаў. Лупіну апельсіна трэба акуратна зрэзаць нажом, а затым згарнуць спіраллю або проста злёгку выгнуць. Высушыўшы ўсё гэтае багацце, можна атрымаць незвычайныя апельсінавыя кветкі. Іх прыемны водар будзе радаваць вас у любы час на працягу цэлага года. Таксама скуркі бананаў лёгка падзяляюцца на палоскі. Накруціце іх на аловак і дайце высахнуць. Яны стануць прыгожага цёмна-карычневага колера. З атрыманага матэрыяла можна выкласці выдатныя кветкавыя кампазіцыі.
Прыемнага апетыта і новых шэдэўраў!