Праграма ўрачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня 2014 года
Актуальная інфармацыя
“А пад крыжам Маці стаяла” 11 ліпеня – пятніца 21.00 – прывітанне крыжа і іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных дзён моладзі (сведчанне і запрашэнне на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве); 21.15 – канферэнцыя на тэму “Марыя пад Крыжам – узор хрысціянскай вернасці” (кс. д-р Мікалай Ціхановіч); 21.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (моладзь з Ліды-Фары); 22.45 – Крыжовы шлях (супольнасць душпастарства “OPEN” з Гродна); Падрыхтоўка да св. Імшы. 12 ліпеня – субота 00.00 – св. Імша; адарацыя крыжа; 02.00 – Ружанцовая малітва, Балесныя таямніцы (вернікі з парафіі Іўе); 03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці (вернікі з парафіі Ліда-Маладзёжны); 04.00 – канцэрт моладзевай групы “Да неба” (Воранава); 05.30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НПМ; 06.00 – традыцыйныя спевы; 07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы; 07.30 – св. Імша (святары новапрэзбітэры і юбіляры); 08.30 – час сведчанняў і размова з пастырамі (пытанні пілігрымаў да біскупаў); 10.00 – св. Імша. Развітанне з крыжам і іконай Маці Божай Сусветных дзён моладзі. |
|