Праграма святкавання ўрачыстасці Маці Божай Тракельскай 8–9 ліпеня
Актуальная інфармацыя
У пачатку ліпеня тысячы вернікаў з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі накіроўваюцца ў Тракелі, каб ушанаваць цудатворны абраз.
Пятніца, 8 ліпеня
да 21.00 – прывітанне пілігрымаў;
21.00 – Марыйны зварот;
– канферэнцыя на тэму “Юбілей 25-годдзя дыяцэзіяльнага Касцёла як час ласкі і даверу”;
– выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту;
22.30 – эўхарыстычная адарацыя (святары, манаскія сёстры, сужэнцы, моладзь і дзеці);
23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы;
24.00 – св. Імша Пастэрка і працэсія з абразом Маці Божай. †
Субота, 9 ліпеня
02.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (вернікі дэканата Радунь);
03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннямі (вернікі дэканата Ліда);
04.00 – канцэрт праслаўлення для моладзі (моладзевы гурт “OPEN”);
05.00 – традыцыйныя спевы;
06.00 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны;
07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы;
07.30 – св. Імша (святары юбіляры і новапрэзбітэры);
09.00 – прэзентацыя аб дзейнасці дыяцэзіяльнага санктуарыя;
– уручэнне ўзнагарод дабрачынцам і кіраўнікам пілігрымак;
09.30 – падрыхтоўка да св. Імшы;
10.00 – св. Імша, акт падзякі за юбілей дыяцэзіі і даручэнне яе ў апеку Найсвяцейшай Панне Марыі. Завяршэнне ўрачыстасці.