Папа Францішак
Хрыстос, які не можа быць падзелены, хоча прыцягнуць нас да сябе, да пачуццяў свайго сэрца, да свайго абсалютнага і вернага даручэння ў рукі Айца, да свайго поўнага спусташэння з-за любові да людзей. Толькі Ён можа быць правілам, прычынай, Тым, хто стварае наша адзінства.
Знаходзячыся ў Яго прысутнасці, мы становімся больш свядомымі, што не можам лічыць падзелы ў Касцёле з’явай, пэўным чынам, натуральнай, непазбежнай для ўсякай формы грамадскага жыцця. Нашыя падзелы раняць Яго цела, раняць сведчанне, даваць якое перад светам мы закліканы. Дэкрэт аб экуменізме II Ватыканскага Сабору, цытуючы разважаемы намі тэкст св. Паўла, сцвярджае: “Хрыстос Пан заснаваў адзін адзіны Касцёл, у той жа час многія хрысціянскія супольнасці ўяўляюцца людзям як сапраўдныя спадкаемцы Езуса Хрыста. Усе вызнаюць, што з’яўляюцца вучнямі Пана, нягледзячы на тое, што маюць супярэчлівыя перакананні і накіроўваюцца рознымі дарогамі, нібы гэта сам Хрыстос падзелены”. А пазней дадае: “Гэты падзел адкрыта супрацьстаіць волі Хрыста і псуе свет, а яшчэ прыносіць шкоду найсвяцейшай справе абвяшчэння Евангелля ўсім стварэнням” (Unitatis redintegratio, 1).
Фрагмент гаміліі падчас Нешпараў у свята Навяртання св. ап. Паўла і на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, 25.01.2014 †