Папа Францішак
Мужчына пакідае бацьку свайго і маці і злучаецца са сваёй жонкай, і абодва становяцца адным целам – гэта значыць, адным жыццём, адным існаваннем. У гэтай еднасці сужэнцы перадаюць жыццё новым чалавечым істотам: становяцца бацькамі. Яны ўдзельнічаюць у творчай моцы самога Бога. Але ўвага! Бог ёсць любоў, і ў Яго тварэнні можна ўдзельнічаць тады, калі любіш, з Ім і як Ён. З гэтай мэтай – як кажа св. Павел – “любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5). І гэта таксама любоў, якая дадзена сужэнцам у сакраманце сужэнства. Гэта любоў, якая ажыўляе іх сувязь, калі яны перажываюць радасць і смутак, спакойныя і складаныя хвіліны. Гэта любоў, якая абуджае ў іх жаданне зачацця дзяцей, чакання іх, прыняцця іх, клопату пра іх развіццё і выхаванне. Гэта тая ж любоў, якую Езус аказвае дзецям: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім; бо такім належыць Валадарства Божае” (Мк 10, 14).
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 04.10.2015 †