У чым мая вера? (2)

Хрысціянская думка

Марына Буйніцкая, катэхетка:
    Для мяне вера – гэта перадусім адзін з найкаш­тоўнейшых дароў Пана Бога, а таксама мой адказ на Яго любоў. І калі можна так сказаць, то вера – гэта мой спосаб быцця. “Справядлівая вера жыць будзе”.
   
    А. Пётр Рудкоўскі OP, Віцебск

    Крайне важна, каб мы распачалі Год веры з ачышчанай душой. Калі хтосьці знаходзіцца ў стане цяжкага граху, хай не чакае моманту, калі гэты грэх пачне душыць, гнясці і пустошыць жыццё яго самога і ягоных блізкіх. З дапамогай сакраманту паяднання, які, дзякаваць Богу, фактычна паўсюль даступны, трэба разарваць грахоўныя путы і вызваліць сябе для сапраўднай радасці і любові.

    Кс. д-р Юрый Павайба, Сапоцкін
    Наша вера – гэта хрысці­янская Добрая Навіна. А дабру трэба радавацца, а не сумаваць. Аднак, нерэальна ўвесь час толькі радавацца і смяяцца. У нашым жыцці ёсць розныя перыяды і здарэнні: радасныя і сумныя. Так і ў веры павінен быць час на радасць і на сум, на разумнае разважанне і на не заўсёды лёгкую і прыемную малітву і працу.