У чым мая вера? (8)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Уладзіслаў Блін
   Езус пасяліўся між намі. Кожнага Ён адорвае сваёй любоўю, паказвае шлях і аднаўляе надзею. Маленькі Езус хоча нас весці праз жыццё. Таму ноч Божага Нараджэння прасвятляе сэнс чалавечага лёсу. Божае Нараджэнне дае нам таксама пачатак новага жыцця.
       
    Кс. абп Мечыслаў Макшыцкі

    Свет стане лепшым, калі мы адчынім дзверы насцеж, калі Езус пастукае ў стайню нашага сэрца, стаўшы перад намі як наш бліжні.
   
    З блога пэўнай асобы

   Вера ў Бога дапамагае пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, дае нам крылы. Верачы ў Бога, мы атрымліваем жаданне да жыцця, калі паддаёмся. Маючы праблему, мы верым, што Бог дапаможа нам справіцца з ёй. Таму нам жывецца лягчэй. Вера надае нам сэнс жыцця. Мы молімся Богу, просячы дапамогі, сілы і лепшага жыцця. Калі мы размаўляем з Богам, мы адчуваем сябе лепш, бо ён заўсёды нас выслухае.
    Я лічу, што без веры не было б жыцця. Чалавек не бачыў бы сэнсу для далейшага жыцця.