Варта ведаць (153)

Варта ведаць

☞ У Ватыкане прадставілі электронны ружанец. Ён не толькі палягчае лік альтэрнатыўнага “Ave”, але і прапануе разважанні і багаты дыдактычны матэрыял, які вучыць гэтай малітве. Спецыяльны бранзалет уключаецца аўтаматычна, калі карыстальнік робіць знак крыжа. Інтэрактыўная прылада інтэгруецца з дадаткам Click To Pray eRosary, загружаным на смартфон або планшэт, і запускае аўдыёкантэнт з выявамі і індывідуальным зместам, распрацаваным для палягчэння вывучэння і паглыблення ружанцовай малітвы.

    ☞ У наступным годзе Апостальскі Пасад запусціць платформу VatiVision, якую журналісты ўжо ахрысцілі “Ватыканскім Netflix”. Як і Netflix, яна будзе працаваць па прынцыпе “паказ па жаданні”, прапаноўваючы гледачам серыялы і фільмы на хрысціянскую тэматыку. Глабальныя трансляцыі змогуць ахапіць каля 1,3 мільярды католікаў па ўсім свеце. Стваральнікамі платформы сталі медыясаюз “Афіны дэ ла Камунікацыёна”, які супрацоўнічае з Апостальскім Пасадам, і “Ветрыя” – адзін з італьянскіх лідэраў у сферы інтэрнэт-камунікацый.
   
   ☞ Італьянскія даследчыкі лічаць, што Турынская плашчаніца была ў Візантыі ў пачатку VI стагоддзя. Навукоўцы з Падуанскага ўніверсітэта разглядзелі мікрачасціны золата, знойдзеныя на пахавальным палатне, і параўналі іх з залатымі манетамі лідыйцаў, адчаканенымі ў Візантыйскай імперыі. Незвычайны сплаў нячаста выкарыстоўваўся ў старажытнасці. У сувязі з гэтым узнікла версія, што Турынская плашчаніца выстаўлялася там для пакланення. Вынікі даследавання могуць сведчыць аб тым, што Плашчаніца знаходзілася ў сталіцы Візантыі Канстанцінопалі, перш чым крыжакі вывезлі яе ў якасці трафея ў 1204 годзе.
   
   ☞ На Філіпінах паўстае найвышэйшая ў свеце статуя Маці Божай, якая сягае ўверх на 100 метраў. Фігура Багародзіцы прысвечана адзінству і міру народаў Паўднёвай Азіі. Яна ўзводзіцца на гары ў Мантэмарыі, у месцы, куды ўжо накіроўваюцца шматлікія паломніцтвы. Фігура ўвенчвае гіганцкі комплекс Мантагас Сіці, які разлічаны, у прыватнасці, на 12 капліц Марыі, а таксама рэстаран, міні-тэатры і канферэнц-залы. На сёння самая высокая статуя Маці Божай дасягае вышыні 50 метраў (знаходзіцца ў Венесуэле).
   
   ☞ Упраўленне інфармацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы апублікавала на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook першае відэа праграмы #ВсеПросто. Гэта катэхетычны цыкл, у якім святары-блогеры тлумачаць тое, што “ў веры здаецца цяжкім”. Аўтары плануюць выпусціць 7 поўнаметражных відэаролікаў, каб зрабіць даступнымі гледачам усе святыя сакраманты.

vaticannews.va; credo.pro; aleteia.org