Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых

Ватыкан

Найбліжэйшы XVIII Сусветны дзень хворых, які адзначаюць штогод 11 лютага ва ўрачыстасць Божай Маці з Лурду, супадзе з 25-ай гадавінай склікання ў Ватыкане душпастырскіх структураў у службе аховы здароўя. Пра гэта нагадвае Бэнэдыкт XVI у традыцыйным пасланні з гэтай нагоды, абвешчаным 3 снежня б.г. у Ватыкане.
    Згадваючы пра гадавіну паўстання папскай рады Бэнэдыкт XVI падкрэслівае, што яна з’яўляецца выражэннем клопату Касцёла пра працаўнікоў службы аховы здароўя. “У цяперашні гістарычна-культурны момант адчуваецца яшчэ больш неабходнасць прысутнасці Касцёла ля хворых, як і прысутнасць - у грамадстве, якая здольна эфектыўна перадаць евангелічныя каштоўнасці ў сферы абароны людскога жыцця ва ўсіх фазах, пачынаючы ад яго зачацця да натуральнай смерці” – напісаў Бэнэдыкт XVI.