Цела Яна Паўла II будзе перанесена

Ватыкан


Пасля беатыфікацыі Яна Паўла II яго цела будзе перанесена з Ватыканскіх гротаў у базыліку імя св. Пятра. 25 лютага б.г. аб гэтым заявіў архіпрэзбітэр святыні кардынал Анжэло Камастры італьянскаму агенцтву “Ansa”. Кардынал зазначыў, што яшчэ няма канчатковага праекту выстаўлення астанкаў польскага Папы пасля таго, калі ён будзе абвешчаны благаславёным. Кананічным правам прадбачана такая сітуацыя ў выпадку беатыфікаваных асобаў як даніна ўшанавання для іх.