Новыя кароны на абраз Яснагурскай Божай Маці

Ватыкан


3 сакавіка 2010 г. папа Бэнэдыкт XVI паблагаславіў у Ватыкане новыя кароны на цудоўны абраз Яснагурскай Божай Маці. Гэта - сімвал удзячнасці польскага народу сваёй заступніцы ў 100 гадовую гадавіну рэкаранацыі Яе абразу. Дэлегацыя з Яснай Гары на чале з прыёрам а. Раманам Маеўскім OSPPE адправілася на гэтую ўрачыстасць у Рым. Згаданая падзея звязана непасрэдным чынам з тым, што адбывалася 100 гадоў назад, калі святы Папа Пій X перадаў вернікам у Польшчу дар у выглядзе каронаў для цудоўнага абразу Божай Маці на Яснай Гары.