Малітва на кожны дзень

Езу, Ты гэтым займіся!

Пане, дазволь мне са спакойнай душой спаткаць усё, што мне нясе кожны дзень. Дапамажы мне паддацца Тваёй святой волі. У кожную хвіліну дня вучы мяне і падтрымлівай ва ўсім. Аб’яўляй сваю волю адносна мяне і людзей, што навокал. І якія б я не атрымаў сёння весткі, зрабі так, каб я прымаў іх са спакоем і моцным перакананнем, што ва ўсім адбываецца Твая святая воля. Кіруй усімі маімі думкамі, словамі, учынкамі і пачуццямі. Ва ўсіх непрадбачаных выпадках дазволь мне памятаць, што ўсё паходзіць ад Цябе і што Ты Валадар усяго. Навучы мяне разумець людзей і з прастатой паступаць з кожным членам маёй супольнасці, нікога не засмучаючы і не ўносячы ў яго душу нявызначанасці.
    Пане, дадай мне сіл, каб пераносіць цяжкасці кожнага дня і прымаць тое, што здарыцца. Ты сам кіруй маёй воляй, прыцягваючы яе да сябе, і вучы мяне кожны дзень, як верыць у Цябе, як цярпець і як прабачаць з Тваёй любоўю ў маім сэрцы. Пане, веру, што я заўсёды Твой, і дзякую Табе за гэтую веру кожны дзень.