25-ая гадавіна смерці ксяндза Папялушкі

Свет

19 кастрычніка б.г. у Польшчы адзначалі 25-ую гадавіну трагічнай смерці ксяндза Ежэго Папялушкі. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў варшаўскім касцёле імя Станіслава Косткі, пры якім знаходзіцца магіла закатаванага службай бяспекі капелана агульнапольскага саюзу “Салідарнасць”. У 1997 г. каталіцкі Касцёл пачаў беатыфікацыйны працэс ксяндза Папялушкі. З 8 лютага 1997 г. да 8 лютага 2001 г. ён адбываўся на дыяцэзіяльным узроўні, цяпер жа прадаўжаецца яго рымскі этап, які мае заданне: высветліць, ці на самай справе душпастыр “Салідарнасці” загінуў за веру. На падставе меркаванняў камісіі кардыналаў магчыма будзе выданы “Дэкрэт аб мучаніцтве”, які адкрывае шлях да беатыфікацыі кс. Ежэго.