V Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. I прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.
    Калі ж настаў вечар і зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія пакутавалі ад розных хвароб, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. I, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”. I прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.

Мк 1, 29-39


Трэба ўмець знайсці гэтыя моманты!
   На першы погляд звычайнае апісанне незвычайных падзей: Езус абвяшчае Евангелле ў Кафарнаўме і пацвярджае свае словы незвычайнымі знакамі – цудамі. У горадзе наступіла ажыўленне: многія людзі аздаравіліся, многія вызваліліся ад злых духаў. У апісанні не хапае хвалебнага акорда, у якім Езус Хрыстус намінуецца ганаровым жыхаром горада, кімсьці асабліва адзначаным. Аднак, нічога падобнага не адбылося. Надышла ноч. Людзі адправіліся адпачываць. Усе, акрамя Езуса, які выйшаў за межы горада, каб маліцца. І гэта быў сапраўдны момант хвалы! Спачатку павінны былі быць “вырашаны” чалавечыя справы: людзі павінны былі пачуць Добрую Навіну, тыя, хто пакутуе, – словы суцяшэння, хворыя мелі права чакаць аздараўлення, а апантаныя – вызвалення ад злога. Усё было б недасканалым, калі б не было гэтай малітвы ў адзіноце! Можна напрацавацца, замучыцца, але калі не будзе штодзённай малітвы ці нядзельнай св. Імшы, то ўсе намаганні могуць застацца невыразнымі, як бы няпоўнымі. Бо без звароту да Бога...

Кс. Яраслаў Грынашкевіч