Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Традыцыйна ў першыя дні лістапада вернікі наведалі могілкі, каб памаліцца за сваіх памерлых блізкіх. Яны таксама мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, што з’яўляецца адным з самых каштоўных дароў, якія жывы чалавек можа ахвяраваць за памерлых.
Малітоўная памяць – гэта адзінае, чым мы можам дапамагчы тым, хто адышоў з гэтага свету.
На могілках прайшлі св. Імшы, у якіх прыняла ўдзел вялікая колькасць вернікаў. Людзі прасілі ў Бога ласкі вечнага шчасця для сваіх родных, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Св. Імшу за ўсіх памерлых нашай дыяцэзіі на францішканскіх могілках у Гродне ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.Біскуп Кашкевіч узначальвае св. Імшу на францішканскіх могілках у Гродне
    На Гродзенскіх гарадскіх могілках “Азот” Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
    Напярэдадні гэтых асаблівых дзён у многіх парафіях для дзяцей і моладзі былі арганізаваны Балы ўсіх святых. Падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца выразам традыцыі і веры, звязанай з захапленнем святымі і наданнем ім належнай павагі і ўшанавання. Гэта таксама адказ Касцёла на амерыканскі Хэлоўін, які набывае ўсё большую папулярнасць у сучаснай культуры.