ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Злучаемся з імі ў малітве

Актуальна - З жыцця Касцёла

Святыя – водбліск Хрыста
    Калі ў 36 годзе (тры гады пасля смерці Хрыста) пад градам каменняў загінуў першы мучанік - дыякан Сцяпан, то нікому не прыйшло ў галаву, каб яго магілу акружыць ўшанаваннем, якое б насіла рэлігійны характар. Аднак з цягам часу было заўважана падабенства паміж гэтай мучаніцкай смерцю і збавеннай смерцю Хрыста. Паступова нараджалася думка аб перайманні Настаўніка, аб аб’яднанні з Ім аж да смерці. Святымі станавіліся тыя, якія (сваім жыццём па ўзору Хрыста) заслужылі быць з Ім у Божым Валадарстве. Імі станавіліся каралі, жаўнеры, пустэльнікі, аскеты, панны, пакутніцы, святары, простыя сёстры з манаскіх ордэнаў, а нават жабракі і бадзягі. Усе яны, залічаныя ў лік святых калісьці і ў сучасныя часы, былі і ёсць ціхія, засмучаныя, якія жадаюць справядлівасці, міласэрныя і чыстыя сэрцам. Хтосьці калісьці трапна сказаў, што святыя з’яўляюцца “водбліскам Хрыста”, таму што Ён быў для іх у жыцці з усіх бакоў годным для пераймання, святым узорам.

Чытаць цалкам: Злучаемся з імі ў малітве

 

Творца даў нам…

Актуальна - З жыцця Касцёла

Восень – гэта асаблівы час. Ён нагадвае нам, больш, чым калі-небудзь на працягу году, пра тленнасць зямнога існавання. Мы, назіраючы за прыродай, якая змяняецца, усведамляем сабе, што недаўгавечнасць датычыць і нас, людзей. Лісце, якое ападае з дрэваў, доўгія восеньскія вечары спрыяюць глыбокаму роздуму над сэнсам людскога існавання.
“Non omnis moriar” (не памру навекі) заключае глыбокую філасофскую думку. Такі надпіс сустракаецца на некаторых надмагільных плітах. Які сэнс заключаны ў гэтых словах? Яны гавораць нам аб тым, што мы – недаўгавечны тут, на зямлі. Разам са смерцю ідзе ў нябыт нашае фізічнае цела, поўнае людскіх слабасцяў. Пра гэта нагадваюць нам могілкі, асабліва ў лістападзе. Некаторыя людзі адыходзяць падчас вясны жыцця, іншыя – як лісты з дрэваў раптоўна зрываюцца ветрам выпадкова, некаторыя адыходзяць у сталым узросце з-за хваробы, а яшчэ іншыя адыходзяць падчас восені старасці. Вышэйпрыведзеныя словы адзначаюць таксама, што смерць заканчвае толькі пэўны этап нашай вандроўкі. У нас – адно жыццё, якое дадзена нам Творцам, у якім час і вечнасць узаемапранікаюць.

Чытаць цалкам: Творца даў нам…

 

У дзень успаміну св. Цэцылі, апякункi сакральнай музыкі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Музычны гурт AVE
Пад канец лістапада, калі мы ўспамінаем пра св. Цэцылію, апякунку сакральнай музыкі і касцёльных музыкантаў, то думаем пра тых, хто сваёй ахвярнай працай даносіць вернікам прыгажосць літургічнай музыкі. Мы ўспамінаем таксама і пра харавыя калектывы, якія ажыўляюць жыццё ў нашых парафіях. Да нашага часу дайшла трапная думка св. Аўгустына: “Хто спявае, той два разы моліцца”. Таму ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця” мы хочам крыху расказаць нашым чытачам пра некаторыя дыяцэзіяльныя хоры і калектывы, якія дзякуючы музыцы і спевам уводзяць вернікаў у таямніцы веры.

Чытаць цалкам: У дзень успаміну св. Цэцылі, апякункi сакральнай музыкі

 

Бог хоча павагі да жыцця

Актуальна - З жыцця Касцёла

(Прызнанне доктара, які зразумеў, што in vitro – гэта грэх)
Я быў дырэктарам адной з клінікаў, дзе праводзіліся медыцынскія маніпуляцыі па штучнаму апладненню in vitro. Я быў вядомы, у мяне было многа кліентаў, атрымліваў мноства грошай.
Аднойчы, будучы на вяршыні славы, я зняў халат і выйшаў на вуліцу. Меў ужо досыць медыцыны. Для мяне не было важна, ці я буду вартаўніком ці буду замятаць вуліцы. Я зразумеў, што з гэтай хвіліны самае важнае для мяне – павага да Бога.

Чытаць цалкам: Бог хоча павагі да жыцця

 

Маладосць вачамі Вечнасці

Роздум - На шляху да святасці

Кожная эпоха і кожнае пакаленне маюць свае характэрныя рысы. Падчас катаклізмаў, жыццёвых драм людзі больш задумваюцца над фундаментальнымі пытаннямі свайго быцця: як выжыць, дзеля чаго жыць, навошта змагацца? Ва ўмовах міру і дабрабыту, калі заспакоены асноўныя патрэбы чалавека (жыццё, ежа, жыллё), яму пачынае пагражаць спакуса перастаць думаць і спыніцца на асалодзе момантам.
Адна з найбольш дэструктыўных праблем чалавека – гэта жыццёвая недальнабачнасць, зацыкленасць на тым, што ёсць цяпер і пазбяганне пытанняў аб далейшых перспектывах. У такой сітуацыі адзінае, што тут і цяпер даступна чалавеку – гэта ён сам і яго патрэбы. Асоба ператварае сябе ў цэнтр Сусвету, сваё цяперашняе “хачу” ўзводзіць на ўзровень абсалютна правільнага і добрага. Самазасляпенне паволі адрывае такую асобу ад рэальнасці. Свет жа здаецца абыякавы да яе “хачу” і “патрабую”. Наступае крызіс нязгоды з непадуладным светам, жаданне ўцячы ад яго або ў віртуальны свет мрояў (уласных, ці пададзеных шоубізнесам), або зусім пакончыць з жыццём. Апошняе - ў крайнім выпадку. Звычайна ж многія людзі ў сваім нежаданні жыць ператвараюць свой зямны шлях у балансаванне паміж “хачу” і “павінен”.

Чытаць цалкам: Маладосць вачамі Вечнасці

 

Заботьтесь о благе наших детей!

Роздум - На шляху да святасці

Никто, наверное, не сомневается, что предотвращать проблемы дешевле и лучше, чем бороться с их последствиями. Это касается всех сфер частной и общественной жизни. Имея это ввиду, мы создаем государственные и негосударственные структуры, ориентированные на разрешение разных проблем, связанных с употреблением алкоголя, присутствующего в традиции и обычаях большинства стран нашего региона. В рамках этих структур мы создаем консультационные пункты, пункты кризисной интервенции, приюты и медпункты, места, где можно получить социальную и психологическую помощь. Эти отделения ведут как просветительскую и профилактическую, так и спасательную деятельность.
    Жизнь в современном мире стала трудной, полной стрессов и опасностей. Люди, чаще всего молодые, нередко прибегают к рискованным способам получить облегчение и забыть о своих беспокойствах, стрессах и обязанностях. Кажется, что нынче мы наблюдаем искаженную версию извечного человеческого стремления к счастью. Моралисты считают, что в этой погоне за счастьем люди заблудились. Мудрецы повторяют, что настоящее счастье надо заработать самому, но не показывают, как это сделать. Кто бы ни был прав, известно, что не скоро людям станет легко жить. Через какое время мы ликвидируем безработицу? Через какое время дадим всем возможность жить в приличных условиях? Через какое время всех детей будут учить хорошие и мудрые учителя? Через какое время мы научимся готовить людей быть хорошими родителями?

Чытаць цалкам: Заботьтесь о благе наших детей!

 

Што сказаць пра тых, хто не стрымаў сужэнскай клятвы?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

 кс. Андрэй Радзевіч
Што сказаць пра тых, хто не стрымаў сужэнскай клятвы, якую яны давалі перад Богам і мужам (ці жонкай) і заключылі новы грамадзянскі сужэнскі саюз?

   Тут трэба ўдакладніць некаторыя аспекты. Асоба, якая заключыла новае несакрамэнтальнае сужэнства, не можа (згодна з дзейным заканадаўствам Касцёла) прымаць святыя сакрамэнты. Касцёльнае права практычна пазбаўляе асобы, якія жывуць у несакрамэнтальных сужэнскіх саюзах, магчымасці зрабіць сакрамэнтальным заключаны новы саюз, а ў выніку па-за пэўнымі выключэннямі не даруе грахі такім асобам і не дапускае іх прыняць св. Камунію. Гэта не якое-небудзь пакаранне такіх людзей Касцёлам, а негатоўнасць іх прыняць сакрамэнты, абумоўленая паставай саміх асобаў, якія жывуць у несакрамэнтальным саюзе. Яны, знаходзячыся пастаянна ў стане граху, не здольны прыняць дараванне грахоў у сакрамэнце Пакуты, таму што не выконваюць умовы споведзі: цвёрдае пастанаўленне выправіцца ў лепшы бок, а таму не могуць прыняць св. Камунію.

Чытаць цалкам: Што сказаць пра тых, хто не стрымаў сужэнскай клятвы?

 

Самы прывабны

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Дарагія нашыя маленькія чытачы!

Гэта нявыдуманая гісторыя здарылася калісьці з дзяўчынкай вашага ўзросту. Можа і з вамі адбылося штосьці падобнае?!
Галінцы вельмі падабаліся кветкі. У яе раслі рознакаляровыя афрыканскія фіялкі, пярэстыя колеусы, зграбныя драцэны, гонкія цыперусы, прывабныя гібіскусы і фуксіі. Дзяўчынка любіла свае кветкі. Яна палівала іх, акрапляла цёплай вадою лісце, падрэзвала сухія галінкі, падкормлівала ўгнаеннямі, спявала прыгожыя песні. Кветкі таксама любілі яе, амаль круглы год вокны хаты, дзе жыла Галінка, былі ўпрыгожаны кветкамі. Адзін вазон адцвітаў, другі распускаў кветачкі. Усе ведалі, якія кветкі падабаюцца дзяўчынцы, і менавіта такія ёй дарылі. Але аднойчы Галінка атрымала ў падарунак калючы выродлівы кактус. А здарылася гэта вось як.

Чытаць цалкам: Самы прывабны

 

Кактус - ігольніца

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Такую незвычайную ігольніцу можна падарыць маме або бабулі. Яны, напэўна, умеюць шыць ці вышываць. А каб іголкі не губляліся, а былі заўсёды на месцы, іх можна захоўваць у такой незвычайнай ігольніцы. Каб зрабіць гэты прыгожы сувенір, вазьміце аднатонную зялёную тканіну (бавоўну ці трыкатаж), маленькі (5-6 см вышынёй) пластыкавы або керамічны гаршчок (гэта можа таксама быць невялікая шкляначка), атласную стужачку шырынёй 4-6 см і даўжынёй 20-30 см, 3 гузікі.

Чытаць цалкам: Кактус - ігольніца

 

Віцебск. Хрыстус чакае ў новай святыні

Актуальна - З жыцця Касцёла

10 кастрычніка б.г. у рамках святкавання 10-ці годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі мы былі сведкамі кансэкрацыі касцёла імя Міласэрнага Езуса ў Віцебску. Гэта першая каталіцкая святыня, пабудаваная ў гэтым горадзе праз 125 гадоў.

22 кастрычніка 2000 г. для вернікаў віцебскай парафіі імя Міласэрнага Езуса ў касцёле імя св. Барбары была ажыццёўлена першая св. Імша. 3 снежня гэтага ж года была цэлебравана першая св. Імша ў пабудаванай капліцы, якую 25 снежня асвяціў біскуп Уладзіслаў Блін. 12 верасня 2004 г. ардынарый Віцебскай дыяцэзіі асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва новага касцёла, а ў палове кастрычніка гарадскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва новай святыні. Разам з ёй паўстаў пастаральны цэнтр, які будзе служыць стварэнню касцёльнай супольнасці і развіццю парафіяльнага жыцця.

Чытаць цалкам: Віцебск. Хрыстус чакае ў новай святыні

 

Радасць парафіянаў у Бердаўцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

3 кастрычніка б.г. у суботні час пасля поўдня вернікі парафіі з Бердаўкі каля Ліды з самага ранка чакалі прыезду біскупа Аляксандра, святароў і гасцей з суседніх парафій. На працягу апошніх васьмі гадоў на чале са сваім ксяндзом-пробашчам Юрыем Свіслоцкім яны дбайна будавалі новую святыню. Таму настаў дзень, у які ўрачыстае асвячэнне новага касцёла павінна было пакласці пачатак чарговай старонкі гісторыі парафіі ў Бердаўцы.
Вернікі бязмерна радаваліся і з гонарам глядзелі на ўласную святыню. Яе гмах, нягледзячы на сціплае архітэктурнае афармленне, прыцягвае зрок прахожых і падарожных, якія ідуць і едуць па гасцінцы. Касцёл, пабудаваны ля возера ў новай частцы вёскі, стаў сапраўдным аздабленнем тэрыторыі. Зграбная вежа разам з гмахам адной прадаўгаватай навы і дабудаванымі ў франтоне закрыстыямі ствараюць адзіны сакральны аб’ект, які можна залічыць да візітнай карткі Бердаўкі.

Чытаць цалкам: Радасць парафіянаў у Бердаўцы

 

Новая святыня ў Субачах

Актуальна - З жыцця Касцёла

4 кастрычніка 2009 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, асвяціў новую святыню ў Субачах (Ваўкавыскі дэканат). У гэты дзень касцёл не мог змясціць усіх вернікаў, якія хацелі падчас першай св. Імшы падзякаваць Богу за ўласную святыню.
З пачатку 90-ых гадоў, калі быў вернуты парафіяльны касцёл у Шылавічах, жыхары Субочаў наведвалі іхнюю святыню, удзельнічаючы ў св. Імшах. Праз некалькі гадоў намаганнямі ксяндза Мар’яна Хамені CSMA Субочы сталі філіялам парафіі, а св. Імшы былі цэлебраваны ў выдзеленай частцы мясцовага магазіна.

Чытаць цалкам: Новая святыня ў Субачах

 

Старонка 299 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.