ГРОДНА
Серада,
15 мая 2024 года |
Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB
Урачыстая св. Імша падзякі за 80 гадоў жыцця салезіяніна кс. Юзафа Занеўскага адбылася ў парафіяльным касцёле свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (дэканат Ашмяны).
Эўхарыстыю, у якой прынялі ўдзел біскупы, святары, манаскія сёстры і шматлікія вернікі, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх, дзякуючы кс. Занеўскаму за шматгадовае ахвярнае святарскае служэнне ў дыяцэзіі, узвёў яго ў годнасць ганаровага каноніка Катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра, каралевіча. †
Кс. Юзаф Занеўскі нарадзіўся ў в. Заневічы каля Гродна.
У вялікай сям’і, дзе было пяць сыноў і тры дачкі, будучы святар быў малодшым. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў таемна ў 1978 годзе ў Польшчы. Быў першым салезіянінам, які прыехаў у Беларусь, каб аднаўляць веру і несці Божае слова ў краіну, змучаную атэізмам.
Служыў у Гродзенскай дыяцэзіі ў Гродне, Гервятах і Жупранах, а ў 1991 годзе па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пераехаў у Расію, дзе больш за 25 гадоў быў пробашчам маскоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму некаторыя называюць яго “апосталам Масквы”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 231 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.