ГРОДНА
Серада,
15 мая 2024 года |
Адвэнтавае чаканне – таямніца
Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем,ях, на месцах працы ці вучобы, карыстаючыся багаццем традыцый і звычаяў.
Адвэнтавае чаканне – гэта таямніца, якую варта крок за крокам адкрываць, а не разыгрываць. Аўтэнтычна – як умеем і як можам, не імкнучыся ні да перфекцыянізму, ні да абвінавачвання сябе перад Богам. Езус Хрыстус не прыходзіць да праведнікаў, Ён прыходзіць да грэшнікаў, слабых і кволых людзей, якія мы ёсць на самой справе. †

Збаўца прыходзіць у свет далікатна, як дзіця, з незразумелай любоўю, супакоем і радасцю, якімі хоча напоўніць нас да краёў. Можна прыняць гэтыя ласкі з удзячнасцю, але можна таксама адхіліць іх і страціць.
Давайце добра выкарыстаем кожны момант гэтага святога часу. Няхай нам у гэтым дапаможа патрабавальны, строгі аскет Ян Хрысціцель, а таксама ўнутрана засяроджаная і лагодная Марыя. Яны могуць дапамагчы нам, каб Бог “пасяліўся між намі”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 231 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.