Дзве новыя капліцы ў Мінску

Беларусь

5 чэрвеня 2010 г. у мінскім мікрараёне Лошыца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў пабудаваную капліцу. Падчас гэтай урачыстасці вернікі мясцовай парафіі імя Ружанцовай Божай Маці прыступілі да сакрамэнту Канфірмацыі. У будучым на гэтым месцы запланавана будаўніцтва санктуарыя імя Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды мітрапаліт перадаў капліцы абраз Міласэрнага Езуса. Ужо з самага пачатку св. Імшы як гэты абраз, так і абраз бл. кс. Міхала Сапоцькі былі размешчаны ў галоўным алтары новай святыні.
   22 мая б.г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу імя св. Яна-евангеліста ў іншым мікрараёне Мінска – Кунцэўшчыне.