20 год Гродзенскай дыяцэзіі (11)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2000 год
23 – 25 чэрвеня - I Дыяцэзіяльны Эўхарыстычны кангрэс у Гродне.
24 чэрвеня - У Смаргоні ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў салезіянаў.
26 – 28 - чэрвеня I Фестываль рэлігійнай песні ў Гродне “Te Deum Laudamus”.
†
15 ліпеня - Асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні.
23 ліпеня - Асвячэнне касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.
1 жніўня - Падзяка Богу за беатыфікацыю 11 сёстраў назарэтанак мучаніц у Навагрудку.
7 – 21 жніўня - Моладзь нашай дыяцэзіі (каля 280 чалавек) прыняла ўдзел у XV Сусветных днях моладзі ў Рыме.
19 жніўня - У Пабрыгіцкім касцёле 5 сёстраў назарэтанак склалі вечныя шлюбы. Урачыстасць узначаліў пастыр дыяцэзіі.
20 жніўня - Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла ў Путрышках. Асвяціў яго ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
25 – 26 жніўня - Юбілейныя Дні моладзі ў Гродне.
3 верасня - Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа Каласанса ў Лідзе ў м-не Індустрыяльны.