20 год Гродзенскай дыяцэзіі (19)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2003 год
19 верасня - у Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках.
21 верасня - парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак.
25 верасня - у Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч.
28 верасня - урачыстае святкаванне 350-годдзя святыні ў Міхалішках. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
†
5 кастрычніка - у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Вітольду Петэльчыцу і пасвячэнні дыяканату Марку Кудаху.
12 кастрычніка - у гродзенскай катэдральнай базіліцы распачалася Нацыянальная пілігрымка Касцёла Беларусі ў Рым. Пілігрымку ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
16 лістапада - у гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату 11 алюмнам ВДС у Гродне.
4 снежня - з гродзенскіх могілак у Францішканскі касцёл у Гродне, пасля 76-ці гадоў спачыну, былі перанесены тленныя астанкі Слугі Божага а. Юзафа Фардона.