Начное чуванне ў катэдры

Дыяцэзія

Напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці ў катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылося начное малітоўнае чуванне, якое пачалося ў 19.00 св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп А. Кашкевіч. Падчас яго духавенства, сёстры з манаскіх ордэнаў, вернікі з ружанцовых кругоў і са свецкіх супольнасцяў, клерыкі з ВДС з Гродна разважалі пра радасныя і балесныя таямніцы ружанца. Яны маліліся таксама за ахвяры трагедыі пад Смаленскам. Шэнштацкія сёстры правялі набажэнства Крыжовага шляху. Апоўначы адбылася св.Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кс. Ю. Станеўскі, рэктар ВДС у Гродне.
    Ансамбль “Ave” з ВДС упрыгожыў набажэнства сваімі песнямі і музыкай.