Да Божай Маці Суцяшальніцы Засмучаных

Дыяцэзія

Упершыню ў дыяцэзіяльны дзень Маці (2 мая б.г.) вырушыла пешая пілігрымка з Ашмянаў у санктуарый імя Божай Маці Суцяшальніцы Засмучаных у Баруны (дэканат Ашмяны). Ксёндз Павел Паўлюкевіч, вікарый у парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах, быў яе ініцыятарам. У паломніцтве прынялі ўдзел і пілігрымы з Брэста пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Варонкі. Па дарозе ў санктуарый вернікі ўдзельнічалі ў дзвюх канферэнцыях пра ролю маці ў жыцці чалавека, якія правялі ксяндзы: Павел і Юрый. Пасля палудня ў санктуарыі ў Барунах была ажыццёўлена св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кс. Ян Пузына. Ансамбль “Kresowiacy” падрыхтаваў яе музычнае суправаджэнне. Пасля св. Імшы моладзь з Ліды паказала спектакль “Чаканы госць”, які пазней яшчэ раз убачылі вернікі з Ашмянаў.