З Марыяй да супакою і еднасці

Актуальна - З жыцця Касцёла

 
9–10 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь) адбыліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Сёлета іх дэвізам былі словы:  “З Марыяй да супакою і еднасці”
9–10 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь) адбыліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Сёлета іх дэвізам былі словы: “З Марыяй да супакою і еднасці”.

Пілігрымы ў санктуарыі асаблівым чынам малілiся аб міры ва ўсім свеце, найперш у тых краінах, дзе адбываюцца канфлікты і ідуць войны, а таксама аб адзінстве ў сваіх сем’ях, у грамадстве і ў кожным народзе. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці прысутныя дзякавалi Богу за свае сем’і, у якіх чалавек прыходзіць у свет і сталее, выхоўвае рысы характару і вучыцца жыццю. Прасiлi, каб Маці Божая аберагала ад пагроз, якія нясе сучасны свет.


   
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях сабралі  тысячы пілігрымаў з краіны і з-за мяжы
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях сабралі тысячы пілігрымаў з краіны і з-за мяжы

    Апоўначы адбылася св. Імша пастэрка, якую ўпершыню ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй па Тракелях з копіяй абраза Маці Божай.
    Другі дзень дыяцэзіяльных урачыстасцей пачаўся з аднаўлення сужэнскіх абяцанняў. У абрадзе ўдзельнічала больш за 60 пар. Як маладыя, так і тыя, хто разам ужо некалькі дзесяткаў гадоў, сабраліся, каб зноў скласці прысягу любові, вернасці, павагі і жыцця разам да смерці ў згодзе i еднасці.
    Затым адбылася св. Імша, цэлебраваная біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У гаміліі арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч закрануў актуальную тэму захавання міру. Ён адзначыў, што праблема міру існуе ад пачатку стварэння і пачалася ад забойства Каінам свайго брата Авеля.