Сёння папа Францішак заклікае распачаць новы этап евангелізацыі, поўны дынамізму і радасці. Характарызуе яго як місійны выхад, каб дабрацца на перыферыі свету; як адпраўленне ў дарогу, каб скласці супольнасць вучняў, якія бяруцца за новыя ініцыятывы.
Мы ўсе запрошаны выйсці за межы сваіх парафій, супольнасцей, сямейных ачагоў з Добрай Навінай. Нягледзячы на тое, якім жыццёвым пакліканнем нас адарыў Бог, моцай св. хросту ўсе з’яўляемся – як навучае папа Францішак – вучнямі-місіянерамі (EG, 120).
З запалам мусім дабірацца да тых, хто патрабуе святла Евангелля, да тых, хто страціў смак веры, жыве ў яе нястачы. Маем скіравацца ў дарогу, каб быць сапраўднымі сведкамі Хрыста. Надзвычайны місійны месяц, які зараз трывае ў Паўсюдным Касцёле, з’яўляецца нагодай, каб усвядоміць, што наказ Езуса “Ідзіце і навучайце” датычыць усіх членаў Касцёла. Кожны з нас пакліканы да евангельскага аднаўлення і місійнага навяртання.
Дарагія Чытачы!
Давайце далучымся да евангелізацыйнай дзейнасці Касцёла. Заклікайма Святога Духа, “галоўную дзеючую асобу місій”, каб дзейнічаў у нас і праз нас, каб “усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды” (1 Цім 2, 4).