525.
Езус нарадзіўся ва ўбогай стайні, у беднай сям’і; першымі сведкамі гэтай падзеі з’яўляюцца простыя пастухі. Менавіта ў гэтай убогасці раскрываецца хвала нябёс. Касцёл не перастае апяваць хвалу гэтай ночы: Сёння Дзева нараджае Вечнага,
А зямля дае пячору Недасягальнаму.
Выхваляюць Яго анёлы і пастухі,
Прыбліжаюцца Мудрацы, ідучы за зоркай,
Таму што Ты нарадзіўся для нас,
Малое Дзіцятка, вечны Божа!