Вялікая субота – асвячэнне велікодных страў
Хрысціянскія традыцыі
У
Вялікую суботу Касцёл знаходзіцца пры Панскім Гробе, разважаючы над мукай і смерцю Хрыста. Фармальна Вялікая субота мае толькі тэксты Літургіі гадзін, затое няма фармуляра св. Імшы, а літургія Пасхальнай вігіліі належыць ужо да нядзелі Уваскрасення.
Традыцыйна ў Вялікую суботу вернікі праз увесь дзень прыносяць у касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння.
†
Каментарый: Вялікая субота з’яўляецца алітургічным днём, таму праз увесь дзень не цэлебруецца ніякага набажэнства, але як і ў папярэднія дні, Вялікая субота ў катэдры таксама распачынаецца ў 7.30 Літургіяй гадзін, у якой могуць удзельнічаць усе вернікі. Пасля чаго кожныя паўгадзіны адбываецца асвячэнне велікодных страў, ёсць таксама магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання. |
|