ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Урачыстасць у Ваўкавыску

Актуальна - З жыцця Касцёла

Я. Э. кс. бп Аляксандр Кашкевіч падчас намашчэння алтараЧэрвень – гэта месяц Сэрца Пана Езуса. У галоўным алтары парафіяльнага касцёла ў Ваўкавыску змешчаны абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, перад якім на каленях стаяць св. Вацлаў (заступнік святыні) і св. Казімір. Гэта адпаведны момант, каб пад кіраўніцтвам біскупа супольна перажыць цудоўную ўрачыстасць.
Па запрашэнні кс. прэлата Антонія Фі­ліпчыка, 16 чэрвеня ў парафіяльную супольнасць прыбыў пастыр дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, каб асвяціць крыж перад святыняй, а таксама намасціць і асвяціць новы алтар і ўвесь прэзбітэрыюм. Супольная малітва распачалася ўжо перад святыняй, калі пастыр парафіі прывітаў разам з людам і сабранымі святарамі пастыра дыяцэзіі. Ксёндз біскуп прамовіў малітву і асвяціў мармуровы крыж. Супольную Эўхарыстыю пастыр ахвяраваў у інтэнцыі вернікаў і пробашча, які незадоўга да гэтага святкаваў свае Імяніны. З Божым словам да вернікаў звярнуўся кс. канонік Раман Катлімоўскі, які прыгадаў вернікам, што кожнае сэрца з’яўляецца выключным алтаром Хрыста. Кс. Раман заклікаў вернікаў як мага часцей узносіць свае просьбы перад алтаром Хрыста і са сведчаннем веры ісці туды, куды Ён нас пасылае.

Чытаць цалкам: Урачыстасць у Ваўкавыску

 

600-годдзе парафіі і 85-годдзе святыні адзначылі ў Вавёрцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

16 чэрвеня вернікі касцёла Перамянення Пана ў Вавёрцы (Лідскі дэканат) дзякавалі Богу за 600 гадоў існавання сваёй парафіі, за 85 гадоў з часу пабудовы парафіяльнай святыні і за веру, перададзеную ім ад продкаў.
Ва ўрачыстасці ўдзель­ніча­лі: біс­куп Гро­дзен­скі Аляксандр Кашкевіч, Найвышэйшы настаяцель Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў Генеральны абат кс. Джузэпэ Цыпалоні CRL, рэгулярныя латэранскія кано­нікі з Польшчы, святары, манаскія сёстры і вернікі. На святкаванні прысутнічалі таксама прадстаўнікі дзяржаўных уладаў на чале са старшынёй Лідскага райвыканкама Аляксандрам Астроўскім.
    Вітаючы прысутных, пробашч парафіі кс. Андрэй Роўба CRL заўважыў, што гэтая ўрачыстасць – “доказ сілы і трываласці Хрыстовага Касцёла, ажыўленага моцай Святога Духа”. “Мінулыя пакаленні, нягледзячы на вялікія цяжкасці, верна трывалі пры Хрысце, Яго Евангеллі і запаведзях. Мы іх спадкаемцы, і наш абавязак – захаваць гэты скарб і перадаць нашчадкам”, – дадаў святар.

Чытаць цалкам: 600-годдзе парафіі і 85-годдзе святыні адзначылі ў Вавёрцы

 

Слова для Жыцця (51)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І

На прасторы двух тысячагоддзяў ёсць вялікае мноства мужчын і жанчын, якія аддалі сваё жыццё, каб захаваць вернасць Езусу Хрысту і Яго Евангеллю. А таксама сёння ў многіх частках свету ёсць мучанікі – мужчыны і жанчыны, зняволеных і забітых выключна з-за таго, што яны хрысціяне. І іх цяпер больш, чым у першых стагоддзях Касцёла.
   
    Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 23.06.2013


   

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (51)

 

З каталіцкага друку (50)

Актуальна - Прэса

Імя св. Юзафа ўключана
ў эўхарыстычныя малітвы
19.06.3013

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў уключыла імя св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у эўхарыстычныя малітвы трэцяга выдання Рымскага Імшала. Як гаворыцца ў спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды, рашэнне было прынята “пасля ўважлівага разгляду гэтага пытання і ў сілу паўнамоцтваў, атрыманых ад Святога Айца Францішка”. Размова ідзе пра II, III і IV эўхарыстычныя малітвы. Імя св. Юзафа будзе прамаўляцца адразу пасля імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Кангрэгацыя апублікавала лацінскі варыянт паправак, які ад гэтага моманту будзе мець статус афіцыйнага тэксту. Пераклады на іншыя мовы, у адпаведнасці з касцёльным правам, павінны быць падрыхтаваны адпаведнымі Канферэнцыямі Біскупаў і зацверджаны Святым Пасадам праз пасрэдніцтва Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў.
    Трэба адзначыць, што падобныя рашэнні аб змене ў тэксце галоўнай літургічнай кнігі Касцёла прымаюцца надзвычай рэдка і ў выключных выпадках.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (50)

 

Варта ведаць (6)

Актуальна - Варта ведаць

Адзінокі пілігрым у дарозе на СДМ
    Пасля выбару папы Фран­цішка з Трайры ў паўночна-ўсходняй частцы Бразіліі выру­шыў адзінокі пілігрым. Мэтай яго пілігрымкі з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.
    Фабіа Матэус Фейтоса плануе прайсці пешшу 3 тысячы кіламетраў і сустрэцца са Святым Айцом Францішкам. Падчас гэтай пілігрымкі ён стараецца ажыццяўляць дэвіз сёлетніх Сусветных дзён моладзі, абвяшчаючы Евангелле і заахвочваючы маладых людзей далучацца да яго. Пілігрым жанаты і мае дваіх дзяцей. Каб мець магчымасць рэалізаваць сваё жаданне, ён папрасіў звольніць яго з працы.
    Усе ўважліва сочаць за вандраваннем гэтага бразільскага пілігрыма, які падчас дарогі сустракае розныя цяжкасці. Сам пілігрым гаворыць, што мае магчымасць адчуць дух канкрэтнай евангелізацыі ў супольнасцях, якія ён сустракае.

Ватыканскае радыё

Чытаць цалкам: Варта ведаць (6)

 

Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбудуць у нашу дыяцэзію

Актуальна - З жыцця Касцёла

Перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус на Гродзеншчыне распачнецца 6 ліпеня і працягнецца ажно да 4 жніўня. Амаль за месяц вернікі ўсіх куткоў нашай дыяцэзіі змогуць памаліцца пры рэліквіях святой. Аб перэгрынацыі і аб тым, чаму яна павінна навучыць кожнага чалавека, з кармелітам а. Пятром Фраштэнгам размаўляў кс. Павел Салабуда.
- Айцец Пётр, якая мэта перэгры­нацыі? Адкуль з’явілася такая ініцыятыва кармелітаў?
   - Два гады таму падчас размовы з кс. Уладзіславам Завальнюком мы прапанавалі арганізаваць перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Беларусі. Першапачаткова яна планавалася на 2012 г. Але, паразмаўляўшы з Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, мы прыйшлі да высновы, што ў сувязі з юбілеем 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, сённяшні Нацыянальны санктуарый Беларусі, для гэтай мэты больш адпавядаў бы 2013 г.

Чытаць цалкам: Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбудуць у нашу дыяцэзію

 

Пілігрымкі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Гродна – Навагрудак
    З 25 па 31 ліпеня сёстры назарэтанкі запрашаюць прыняць удзел у IV Пешай пілігрымцы ў Навагрудак, якая будзе выходзіць з Гродна а 10-й гадзіне раніцы. Пілігрымка прымеркавана да 70-й гадавіны мучаніцкай смерці бл. сястры Стэлы і 10-ці яе паплечніц. На завяршэнне пілігрымкі, 31 ліпеня а 18-й гадзіне на месцы расстрэлу сясцёр будзе адпраўлена Эўхарыстыя, пасля якой адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. 1 жніўня ў 10 гадзін будзе цэлебравацца ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.
    За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэл.:
    +375 33 620 30 60 (с. Міхаліна); +375 29 866 42 39 (с. Мірыям).

Чытаць цалкам: Пілігрымкі

 

«Вера и современные угрозы веры»

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

С 26 по 28 июля 2013 года в приходе Святой Троицы в г.п. Россь пройдёт духовный семинар на тему «Вера и современные угрозы веры» под лозунгом «...Противостойте ему твёрдою верою» (1 Петр 5, 9).
С самого зарождения Церкви верующие испытывали на себе влияние сил, враждебных вере и истине, сил, стремящихся внести разлад в христианские общины, смуту в души верующих, заблуждения в христианское учение. Первый наместник Христа, св. Пётр, выразил эту реальность довольно суровыми словами: «Противник ваш диавол ходит, как рыкающий лев, ища, кого поглотить». Однако св. Пётр не ограничивается тем, что указывает на опасность, но спешит дать рецепт, как мы можем с ней справиться: «Противостойте ему твёрдою верою...» Несомненно, также по этой причине, видя и осознавая те духовные угрозы, которым подвержены христиане в наше время, Святейший Отец Бенедикт XVI провозгласил 2012-2013 год Годом веры.

Чытаць цалкам: «Вера и современные угрозы веры»

 

Palmero-Romero-Pelegrino

Роздум - На шляху да святасці

Кс. Максім Бачарнікаў SCJВітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”. Перажываем лета, некаторыя з нас задумваюцца, як правесці гэты час. Многія жывуць па сцэнарыі, які ўвесь час паўтараецца: дом, праца, праца, дом. Ці ж можна так? Як доўга чалавек вытрымае гэта? Ці не варта было б трошкі запаволіць і задумацца над тым, якое месца ў нашым жыцці займае здароўе, адпачынак, малітва, навяртанне?
Я ўсё яшчэ знаходжуся пад уражаннем адбытай год таму пілігрымкі ў Лурд, Санцьяга-дэ-Кампастэла, Фаціму. І хоць я быў удзельнікам аўтобуснай пілігрымкі, аднак за­­трымліваючыся па дарозе на начлег у гас­цініцах, я сус­тракаў шмат па­ломніцкіх груп, якія пеш­­­­шу пера­адольвалі сотні кіла­мет­раў да месцаў культу. Змучаныя, стомленыя дарогай, абпаленыя сонцам, але радасныя, яны ішлі, бо любоў і вера ў іх былі мацнейшыя, чым дыскамфорт дарогі.

Чытаць цалкам: Palmero-Romero-Pelegrino

 

Праграма ўрачыстасцей у санктуарыі Маці Божай у Тракелях

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Адпустовыя ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях у гэтым годзе адбудуцца 12–13 ліпеня. Урачыстасці пройдуць пад дэвізам “Шчаслівая, якая паверыла” (параўн.: Лк 1, 45).
12 ліпеня, пятніца
- прывітанне пілігрымаў
    21.30 – марыйны зварот
- канферэнцыя “Сучасныя выклікі веры” (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, дыяцэзіяльны экзарцыст і кусташ санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі)
- выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту
- інтранізацыя рэліквій крыві бл. Яна Паўла II і сумесная малітва да бласлаўлённага
    22.30 – эўхарыстычная адарацыя (Таварыства Найсвяцейшай Сям’і і сёстры назарэтанкі)
    23.30 – падрыхтоўка да св. Імшы
    24.00 – св. Імша пастэрка і працэсія з абразом Маці Божай

Чытаць цалкам: Праграма ўрачыстасцей у санктуарыі Маці Божай у Тракелях

 

Сутнасць і вобраз пілігрыма

Роздум - На шляху да святасці

У летні час у Беларусі ладзіцца вялікая колькасць пешых пілігрымак да святых месцаў, такіх як Будслаў, Тракелі, Лагішын, Браслаў, у якіх прымае ўдзел мноства людзей з розных куткоў нашай краіны. Назіраючы за развіваючымся феноменам пешага пілігрымавання, паўстае пытанне аб яго сэнсе. У гэтым матэрыяле прапануем Вам прачытаць невялікае разважанне над тым, у чым сутнасць пілігрымкі і які сапраўдны вобраз хрысціянскага пілігрыма.
Паміж досведам надзеі і пазнаннем вымярэння чалавечага існавання адбываюцца глыбокія і шматузроўневыя сувязі. Той, хто захоўвае ў сваім сэрцы сапраўдную надзею, здольны ўбачыць перад сабой адкрытую прастору, перакрыжаваную рознымі дарогамі, якая запрашае да руху. Адсюль сімвалам чалавека, пранікнёнага надзеяй, з’яўляецца вобраз пілігрыма. Гэта ён, дзякуючы пакорліваму даверу, мэтанакіравана і з карысцю для сябе выкарыстоўвае існуючую прастору.

Чытаць цалкам: Сутнасць і вобраз пілігрыма

 

Як Касцёл ставіцца да вегетарыянства?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Кс. Валерый МарціноўскіМне здаецца, што не забіваць жывёл – гэта вельмі па-хрысціянску. Дык чаму ж хрысціяне ядуць мяса жывёл?
Хрысціянская этыка не забараняе ні забіванне жывёл, ні спажыванне іх мяса. Аднак пры гэтым неабходна дадаць наступнае:
    1) Дазвол на спажыванне мяса чалавек атрымаў толькі пасля першароднага граху (Быц 9, 2). Паводле першаснага парадку, зададзенага Стварыцелем, і свет жывёл, і чалавек павінны былі спажываць раслінную ежу (Быц 1, 29). Толькі пасля грэхападзення, а асабліва пасля патопу, чалавек атрымаў дазвол ужываць побач з расліннымі таксама і мясныя патравы. Св. Тамаш Аквінскі выказваўся так: “Простае жыццё спыняецца на спажыванні пладоў зямлі, а мяса мы спажываем з шукання раскошы і цікавасці жыцця” (Summa teologica, 1-2 q. 102 a. 6 ad 2).
    2) Хрысціянская духоўнасць заўсёды высока цаніла ўстрыманне ад спажывання мяса, а таксама ад любога забівання.
    Сярод вегетарыянцаў неаднойчы распаўсюджваецца перакананне, што запаведзь “не забівай” датычыць таксама забароны забіваць жывёл. Аднак, гэтая запаведзь у сваім літаральным гучанні не ахоплівала нават забіцця чалавека на вайне і выканання кары смерці, бо гэтыя акты габрэйская мова акрэслівае тэрмінамі “harag” i “hemit”, у той час як у пятай запаведзі ўжыта слова “rasah”, што адпавядае слову “забойства”. Тым больш, пятую запаведзь Дэкалогу пашырае сам Езус, і няма сумневу, што справа датычыць толькі чалавека: “А я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду” (Мц 5, 21).

Чытаць цалкам: Як Касцёл ставіцца да вегетарыянства?

 

Старонка 208 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.