ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Казка пра шклянку і палівачку

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У вялікім старым буфеце за празрыстымі шклянымі дзверцамі жыла шклянка. Гэта была адна з шасці святочных шклянак з залатым узорам на баках. Шклянкі стаялі на паліцах буфета разам з іншым прыгожым посудам, які даставалі толькі на свята, калі вазы, салатніцы і талеркі напаўняліся смачнай ежай, а шклянкі – смачнымі напоямі.
    Пасля вечарыны посуд неслі на кухню, мылі, пакідалі на ноч сушыцца, а раніцай ізноў ставілі ў буфет. Увесь святочны посуд яшчэ тыдзень успамінаў мінулую вечарыну і з зачараваннем распавядаў, хто якую страву атрымаў і як выдатна адчуваць сябе напоўненым усякімі смачнасцямі. Шклянкі таксама наперабой расказвалі пра сокі, ліманад і газіроўку.
    Наша шклянка нічым не адрознівалася ад іншых – яна ўдзельнічала ў агульнай балбатні пасля вечарын. Большую частку часу яна назірала разам з іншым посудам, як за дзверцамі буфета кіпіць жыццё: дзеці сваволяць у пакоі, кот гуляе з клубком, а дарослыя вядуць сур’ёзныя гутаркі.

Чытаць цалкам: Казка пра шклянку і палівачку

 

Дзеці пераносяць горы!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне ў першы дзень лета, 1 чэрвеня, чарговы раз прымала дзяцей з розных куткоў нашай дыяцэзіі на ўжо III Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, які ў трываючым цяпер Годзе веры прайшоў пад дэвізам “З верай пераносім горы”.
На прыкасцёльным пляцы з самай раніцы можна было пачуць дзіцячы смех і ўбачыць захопленых гульнёй дзяцей, якіх у гэты дзень тут сабралася больш за 1000.
    Афіцыйнае адкрыццё Дня дзіцяці здзейсніў галоўны арганізатар кс. Юрый Марціновіч, які сказаў, што гэта асаблівы для дзяцей дзень – дзень, калі яны павінны дзяліцца сваёй верай адзін з адным.

Чытаць цалкам: Дзеці пераносяць горы!

 

Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці

Актуальна - З жыцця Касцёла

4 чэрвеня ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Белару­сі Аляксандра Лукашэн­кі з Апостальскім Нунцыем у нашай краіне арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці.
«Я проста абавязаны падзякаваць за добрыя адносіны да Беларусі, я ўдзячны Каталіцкаму Касцёлу, Ватыкану за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжвання адносінаў з Еўрапейскім саюзам», — сказаў Прэзідэнт іерарху падчас сустрэчы.
    Звяртаючыся да арцы­біскупа Клаўдыа Гуджэ­році, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Мы ніколі не сустракалі такога разумення і падтрымкі ад паслоў Ватыкана, як ад Вас».

Чытаць цалкам: Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці

 

Смаргонь

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Смаргонь вядома з XV ст. як мястэчка Дэшпат-Зяновічаў у Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1628 г. яна перайшла да Радзівілаў, а з 1805 г. ёй валодалі Пшэздзецкія. Як парафія ўваходзіла ў склад Ашмянскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Да Першай сусветнай вайны парафіі на тэрыторыі Смаргонскага р-на ўваходзілі ў Ашмянскі і Свірскі дэканаты Віленскай дыяцэзіі. З 1991 г. Смаргонь – цэнтр аднайменнага дэканата новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі з 8 парафіямі: Вішнева, Войстам, Данюшава, Жодзішкі, Крэва, Нястанішкі, Смаргонь і Солы. Яшчэ ў 1503 г., па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Сын фундатара, таксама Юрый Зяновіч, у 1524 г. фундушам ад 24 сакавіка ўпасажыў альтарыю св. Ганны і св. Станіслава. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічалі ўжо 3 альтарыі.

Чытаць цалкам: Смаргонь

 

У чым мая вера? (18)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
   Няхай Бог блаславіць тых, хто цаной сваёй крыві захаваў веру. Кроў гэтых людзей разам з крывёй Хрыста, якой мы аддаём пашану ў працэсіі, становіцца адной крывёй Хрыста, які з’яўляецца Галавой Касцёла.
   
    Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Вера, як навучае святы апостал Павел, нараджаецца са слухання (параўн. Рым 10, 17). Але, каб хтосьці мог паверыць, найперш трэба абвяшчаць. Таму новая евангелізацыя арганічна ўпісваецца ў праграму адраджэння і ўмацавання веры. Каталіцкі Касцёл у Беларусі жадае ісці ў нагу з часам і адказваць на яго выклікі.
   
    Удзельнік пілігрымкі Ашмяны-Баруны
    Вера ж для ўдзельнікаў паломніцтва – гэта “жыццё з Богам”, гэта дар, атрыманы ў спадчыну ад бацькоў. Яна павінна быць “сэнсам”, “стылем” і “стрыжнем” жыцця мужчыны, таму што без веры немагчыма жыць.
 

Слова для Жыцця (50)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Месяц чэрвень традыцыйна прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, найвышэйшаму чалавечаму выразу Божай любові. У мінулую пятніцу мы святкавалі ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Хрыста, і гэтае свята надае тон усяму месяцу чэрвеню. Людская пабожнасць вельмі моцна шануе сімвалы, і Сэрца Езуса з’яўляецца ў найвышэйшай ступені дасканалым сімвалам Божай міласэрнасці. Гэта не фальшывы сімвал, але сімвал сапраўдны, які ўяўляе сабой цэнтр і крыніцу, з якой выцякла збаўленне ўсяму чалавецтву.
   
    Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 09.06.2013


   

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (50)

 

Кс. Павел Галіньскі: Я вяртаюся ў Польшчу, але кожнага з Вас трымаю ў сваім сэрцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Я ўпэўнены, што кожны веруючы чалавек на Гродзеншчыне ведае шматгадовага кусташа санктуарыя ў Тракелях кс. Паўла Галіньскага. Кожны год перад дыяцэзіяльнымі ўрачыстасцямі ў Тракелях ён дзеліцца з намі сваёй верай і расказвае пра тое, што нас чакае ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай.
   У гэтым годзе ў ролі кусташа ён запрашае нас у апошні раз, бо вяртаецца ў Польшчу.
    Аб тым, як было, як ёсць і як будзе ў Тракелях, з кс. Паўлам Галіньскім размаўляе галоўны рэдактар кс. Павел Салабуда.
Ксёндз Павел, раскажыце, калі ласка, пра тое, як распачаліся Вашыя прыгоды з Беларуссю?
    Гэта пачалося яшчэ ў Польшчы, адразу ж пасля пасвячэнняў. У парафіі Маці Адкупіцеля ў Астраўцы-Свентакшыскім працаваў кс. Войтэк, мой сябар з семінарыі. У той час ён выязджаў у Эйшышкі, а я пайшоў на гэтае месца замест яго. Кс. Войтэк запрасіў да сябе парафіяльную моладзь з Астраўца, і на канікулы ў 1992 г. я вырашыў паехаць з моладдзю ў Эйшышкі. Гэта быў мой першы выезд на Віленшчыну. Тады яшчэ не было такой моцнай беларуска-літоўскай мяжы, і мы з кс. Войцехам паехалі ў Гродна, дзе ўжо існавала семінарыя. Яе якраз рамантавалі. Я ўбачыў панішчаныя касцёлы. У пэўны момант да нас падышла нейкая бабуля і спытала, ці мы з Польшчы. “Так, з Польшчы”, – адказалі мы. “А можа, ксяндзы?” – Так, ксяндзы”. – “А можа, хто-небудзь застаўся б, бо ў нас няма ксяндза?” Гэтае пытанне запала мне ў сэрца. Пасля пяці гадоў працы ў Польшчы я вырашыў прыехаць у Беларусь. Спачатку ксёндз біскуп накіраваў мяне ў Ашмяны на некалькі месяцаў, затым амаль на тры гады я быў накіраваны ў Беняконі, а ў 2000 г. ксёндз біскуп прапанаваў мне паслугу ў Тракелях. І тут я ўжо трынаццаты год.

Чытаць цалкам: Кс. Павел Галіньскі: Я вяртаюся ў Польшчу, але кожнага з Вас трымаю ў сваім сэрцы

 

Запрашаю ўсіх у Будслаў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічЗ нагоды надыходзячага юбілею 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе, з кс. аб-пам Тадэвушам Кандрусевічам размаўляў кс. Павел Салабуда.
Ваша Эксцэленцыя, да юбілею мы духоўна рыхтаваліся на працягу трох гадоў. Што было характэрна для гэтай падрыхтоўкі, і які яна прынесла плён?
    Падрыхтоўка да ўрачы­стасцей Будслаўскага юбілею адбывалася тры гады. Кожны год меў акрэсленую тэматыку. 2010 год быў прысвечаны Марыі як выбранай дачцэ Бога Айца. 2011 год – Марыі як святыні Святога Духа. А 2012 год – Марыі як Маці Збаўцы. Гэтыя тэмы былі асновай душпастарскай праграмы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 5 кастрычніка 2012 г. распачалася Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у рамках падрыхтоўкі да юбілею. У гэты ж дзень распачалася і перэгрынацыя копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама па многіх парафіях іншых дыяцэзій Беларусі. 2013 год у душпастарскай праграме Касцёла ў Беларусі прысвечаны Марыі як Маці нашай веры. Такім чынам, Касцёл Беларусі ўключыўся ў адзначэнне Года веры, а таксама ў непасрэдную падрыхтоўку і святкаванне Будслаўскага юбілею.
    Падрыхтоўка да юбілею дазволіла аднавіць і пашырыць культ Маці Божай Будслаўскай, а перэгрынацыя копіі Яе цудатворнага абраза стала нацыянальнымі рэкалекцыямі. Таму можна смела казаць пра вялікае духоўнае значэнне падрыхтоўкі да юбілею. Яна прынесла добры плён і стала добрым стартам да святкавання самога юбілею.

Чытаць цалкам: Запрашаю ўсіх у Будслаў

 

Варта ведаць (5)

Актуальна - Варта ведаць

Духоўныя асобы не могуць насіць зброю
    Аб гэтым выказаліся біскупы Філіпінаў, якія скрытыкавалі новы ўрадавы дэкрэт, што дазваляе, між іншым, таксама і духоўным асобам насіць агнястрэльную зброю, асабліва тым, хто працуе на місійных тэрыторыях і на тэрыторыях з высокай рызыкай.
    Паводле іерархаў, гэта супярэчыць хрысціянскай веры нават для асабістай абароны.
    Бп Анэста Антыока, біскуп Кубао, на тэрыторыі гістарычнай сталіцы Кесон-Сіці, выказаўся, што пакліканне і роля духоўных асоб у ператварэнні грамадства адрозніваецца ад свецкіх дзеячаў і дадаў, што духавенства павінна больш звяртаць увагу на сваю місію сярод вернікаў, а не на сваю бяспеку.
    Агенцтва “Asianews” падае таксама, што ўлады рэгіёна Мінданао хочуць навязаць замежным біскупам і місіянерам узброены эскорт, аднак большасць адмаўляецца ад такой прапановы, бо гэта будзе абмяжоўваць сведчанне, якое яны даюць людзям, што таксама сустракаюцца з такімі праблемамі.

Ekai.pl

Чытаць цалкам: Варта ведаць (5)

 

З каталіцкага друку (49)

Актуальна - Прэса

“Новы бласлаўлёны:
ксёндз, забіты мафіяй”
Кс. Ян Сохань
22/2013

Плася беаты­фікацыя кс. Джузэпэ Пулізі, сіцылійскага святара, забітага мафіяй у 1993 г. Гэта здарылася, бо ён адцягваў ад мафіі маладых сіцылійцаў, асабліва тых, якія знаходзіліся пад найбольшай пагрозай. Для іх, маладых жыхароў вуліц, ён стварыў у сваім раёне Цэнтр “Ойча наш”. Забойцу, які прыйшоў, каб выканаць над ім прысуд, святар прыняў з усмешкай. У беатыфікацыі кс. Пулізі 25 мая прымала ўдзел 80 тысяч чалавек. Ксёндз Джузэпэ – першы святар мучанік, забіты мафіяй, якога беатыфікавалі. Імя кс. Пулізі сёння носіць шмат школ, вуліц і плошчаў у самым Горадзе, ва ўсёй Сіцыліі і ў Італіі.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (49)

 

Прыгоды са Святым Духам, або ці сапраўды важны сакрамант канфірмацыі

Роздум - На шляху да святасці

Нядаўна каталіцкі Касцёл перажываў урачыстасць Спаслання Святога Духа, якая адначасова завяршыла Велікодны перыяд. Вельмі часта многія не да канца разумеюць значэнне і сэнс гэтага здарэння, таму што так мала ведаюць аб Святым Духу і Яго ролі ў жыцці хрысціяніна. Калі Хрыстос адыходзіў на неба, то сказаў сваім вучням, што пашле ім Духа, які іх будзе вучыць і імі кіраваць. Але будзе вучыць чаму?
У першую чаргу, як разумець галоўныя праўды сваёй веры, а таксама, як аб гэтай веры даваць сведчанне ў сваім штодзённым жыцці і не саромецца гэтага. Пасля гэтай падзеі вучні мужна і з радасцю адправіліся, каб абвяшчаць тое, чаго самі былі сведкамі.
    Такое пасланне скіроўвае Хрыстос таксама да кожнага з нас, а асабліва да тых, хто прыняў альбо ў найбліжэйшым часе прыме сакрамант канфірмацыі.

Чытаць цалкам: Прыгоды са Святым Духам, або ці сапраўды важны сакрамант канфірмацыі

 

Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці: Бог дае нашмат больш, чым гэтага патрабуе чалавек

Роздум - На шляху да святасці

У чацвер 30 мая ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі горада Гродна прайшла эўхарыстычная працэсія, у якой прынялі ўдзел шматлікія святары і вернікі. Гродзенцы мелі магчымасць адкрыта выказаць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус сапраўды знаходзіцца сярод нас у знаку хлеба і віна.
На самым пачатку вернікі з усіх гродзенскіх пара­фій накіраваліся ў галоўную святыню дыяцэзіі – катэдральны касцёл імя св. Францішка Ксаверыя. Шматлікія прадстаўнікі розных парафій прынеслі з сабой урачыстыя працэсійныя харугвы, а дзеці, якія не так даўно першы раз у жыцці прынялі Пана Езуса ў свае сэрцы, ва ўрачыстым першакамунійным адзенні рыхтаваліся сыпаць пялёсткі кветак падчас працэсіі. У вялікім натоўпе вернікаў можна было ўбачыць старэнькіх бабуль і дзядуль, якія з’яўляюцца сведкамі цяжкіх часоў пераследу Касцёла, людзей сярэдняга ўзросту, моладзь і дзяцей, якія са сваёй непасрэднасцю і прастатой прыйшлі прывітаць Эўхарыстычнага Езуса Хрыста.

Чытаць цалкам: Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці: Бог дае нашмат больш, чым гэтага патрабуе чалавек

 

Старонка 209 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.