ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Расклад св. рэзурэкцыйных Імшаў у Гродне i Лідзе

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

1. Гродна – м-н Дзевятоўка 22.00 (у суботу)
    2. Гродна – катэдра 7.00
    3. Гродна – св. Юзафа 6.00
    4. Гродна – пабрыгідскі касцёл 6.00
    5. Гродна – Аўгустовак 6.30
    6. Гродна – касцёл аа. францішканаў 7.00
    7. Гродна – пабернардынскі касцёл 7.00
    8. Гродна – м-н Паўднёвы 7.00
    9. Гродна – м–н Вішнявец 6.30
    10. Гродна - Грандзічы 7.30
    11. Гродна - Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых 6.00
    12. Ліда – Фара 6.00
    13. Ліда – Індустрыяльны 7.00
    14. Ліда – Маладзёжны 7.00
    15. Ліда – Слабада 7.00
    16. Ліда – касцёл св. Сям’і 7.00
 

Новы папа ФРАНЦІШАК

Актуальна - З жыцця Касцёла

13 сакавіка ў 19.06 (па рымскім часе) увесь свет убачыў белы дым над Сіксцінскай капэлай і пачуў званы. Трэцяя сесія, пятае галасаванне – і ў нас ужо ёсць Папа. Натоўп на плошчы св. Пятра ўсклікае: “Няхай жыве Папа!”
Новаабраны Папа нара­дзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе як адно з пяці дзяцей у сям’і італьянскага эмігранта – працаўніка чыгункі. Атрымаў адукацыю тэхніка хіміка. 11 сакавіка 1958 г. уступіў у Таварыства Езуса – навіцыят праходзіў у Чылі, дзе атрымліваў гуманітарную адукацыю, а затым у каледжы св. Юзафа ў Сан-Мігелі, дзе абараніў ліцэнцыят па філасофіі. Затым вывучаў літаратуру і псіхалогію ў каледжы Марыі Беззаганнай у Санта-Фэ і ў каледжы Збаўцы ў Буэнас-Айрэсе. 13 снежня 1969 г. прыняў святарскія пасвячэнні, пасля чаго працягнуў навучанне ў Іспаніі і там 22 красавіка 1973 г. склаў вечныя манаскія абяцанні ў сваім ордэне. Пасля вяртання ў Аргенціну быў, між іншым, настаўнікам навіцыяту, выкладчыкам на тэалагічным факультэце ў сваім былым каледжы ў Сан-Мігелі, а ў 1973-1979 гадах – правінцыялам езуітаў у Аргенціне. У гэты ж час таксама некалькі разоў выязджаў у Германію. У 1980-1986 гадах быў рэктарам у Сан-Мігелі.

Чытаць цалкам: Новы папа ФРАНЦІШАК

 

ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ – апісанне апошніх дзён Езуса

Роздум - На шляху да святасці

Сардэчна вітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”.
    Вялікі тыдзень, які распачынаецца Пальмовай нядзеляй і заканчваецца трыумфальнай раніцай Пасхі, з’яўляецца выключна важным для кожнага верніка, таму што ён паўстае перад намі як падрабязнае апісанне апошніх дзён, а нават і гадзін жыцця Езуса. Такое апісанне заклікае нас задумацца. Бог мае шмат што сказаць нам праз тыя падзеі, якія мелі месца ў Ерузалеме падчас Вялікага тыдня.
Паколькі мы пера­жываем Год задумы над верай, варта ў гэтыя дні знайсці сведкаў, якія могуць многае нам расказаць.
    Трэба заўважыць сведкаў на палітычна-грамадскіх пасадах. Пілата, які хоча правіць справядліва, але не ў стане абараніць бязвіннага. Ён спрабуе апраўдаць сябе толькі ўмываннем рук. Колькі ж палітыкаў і людзей на грамадскіх пасадах звяртаюцца да гэтага самага жэста – умывання рук? Але гэта не апраўдвае, гэта толькі ілюзія бязвіннасці.
    Падобным чынам робіць і Ірад, які крымінальную сітуацыю змяняе ў відовішча і забаву. Ён уцякае ад адказнасці за лёс Езуса. Такіх ірадаў сёння таксама шмат, людзей, якія ўцякаюць ад адказнасці.

Чытаць цалкам: ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ – апісанне апошніх дзён Езуса

 

Касцёл знаходзіцца ў добрых руках

Актуальна - З жыцця Касцёла

Выбар Папы
   Протадыякан кардынал Жан-Луі Таран з Францыі абвяшчае новага Папу і яго імя. Хутка пасля прадстаўлення на балконе з’яўляецца і сам папа Францішак, які ў гэты ж вечар гаворыць сваю першую прамову. “Buonasera!” – так новаабраны Папа вітае вернікаў. Наступнікам св. Пятра выбраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа з Аргенціны. На плошчы, услухоўваючыся ў першую навуку новага Папы, сабралася каля 100 тысяч чалавек. Святы Айцец Францішак просіць вернікаў памаліцца за папу на пенсіі Бенедыкта XVI і за сваю паслугу, якая толькі-толькі распачынаецца, а таксама запрашае ўвесь Касцёл разам распачаць “шлях братэрства, любові і ўзаемнага даверу”. Заканчваючы прамову з балкона базілікі св. Пятра, Папа зноў просіць вернікаў аб малітве, удзяляючы ім бласлаўленне: “Маліцеся за мяне. Мы хутка ўбачымся. Заўтра я хацеў бы памаліцца да Маці Божай, каб Яна абараняла Рым. Дабранач і добрага адпачынку”. Першае пасланне новага Біскупа Рыма. Малітва. Просьба аб малітве. Хвіліна паглыблення ў малітву. Пантыфікат малітвы? І чаго яшчэ?

Чытаць цалкам: Касцёл знаходзіцца ў добрых руках

 

Першыя словы Папы Францішка

Актуальна - З жыцця Касцёла

Папа Францішак І
“Браты і сёстры, добры вечар. Усе вы добра ведаеце, што задачай канклава было абранне біскупа для Рыма. Здаецца, што мае браты-кардыналы выбралі яго з канца свету. Дзякуй вам за прыняцце, дыяцэзіяльная супольнасць Рыма. Дзякуй вам. Перш за ўсё, я хацеў бы памаліцца за Папу на пенсіі. Памолімся, каб Бог блаславіў яму, а Найсвяцейшая Панна Марыя асцерагала. Ойча наш...; Вітай, Марыя...; Хвала Айцу...
    А цяпер мы распачынаем нашу супольную вандроўку – біскуп і люд. Гэта вандроўка рымскага Касцёла, які ўзначальвае ўвесь Касцёл. Памолімся за сябе, за ўвесь свет. Жадаю вам, каб шлях Касцёла, які мы сёння распачынаем, служыў евангелізацыі гэтага цудоўнага горада. А цяпер я хацеў бы ўдзяліць бласлаўленне, але спачатку прашу вас, перш чым біскуп паблаславіць, маліцеся, каб Бог паблаславіў біскупа. Маліцеся за свайго біскупа. У хвіліне цішыні памаліцеся за мяне”.

Чытаць цалкам: Першыя словы Папы Францішка

 

Варта ведаць пра новага Папу

Актуальна - З жыцця Касцёла

На гэтым здымку з 2009 г. кардынал Берголіа едзе ў метроАргенцінскі кардынал Хорхе Марыа Берголіа, які з 13 сакавіка з’яўляецца 266 Біскупам Рыма, мае 76 гадоў і на працягу апошніх 16-ці гадоў быў мітрапалітам свайго роднага горада Буэнас-Айрэса. Ён першы аргенцінец, і ўвогуле жыхар Амерыкі, а таксама першы езуіт, якога выбралі на найвышэйшую пасаду ў каталіцкім Касцёле, акрамя таго, ён першы Папа-манах за апошнія паўтара стагоддзя. Ён таксама першы абраў імя Францішак.
    Вельмі сціплы чалавек. На працу ездзіў аўтобусам, жыў у простай кватэры і, падобна, сам сабе гатаваў. У вольны час наведваў бедных. Аўтар кніг на тэму духоўнасці.

Чытаць цалкам: Варта ведаць пра новага Папу

 

Вясёлае з жыцця Папы

Актуальна - З жыцця Касцёла

   Папа звоніць да езуітаў – дыялог з парцье
Незвычайная сітуацыя адбылася ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме. Малады парцье прыняў званок ад ... папы Францішка, у што спачатку не паверыў. Публікуем запіс гэтага дыялогу, які на Facebooku змясцілі самі езуіты. “Сёння ў 10.15 раніцы ў нашым Генеральным доме ў Рыме зазвінеў тэлефон... Парцье здымае трубку і чуе, што мае званок з Дому святой Марты:
   
   

Чытаць цалкам: Вясёлае з жыцця Папы

 

Аб Папе

Актуальна - Пастырскае Слова


   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
    У касцёльнага карабля з’явіўся мудры і дас­ведчаны капітан, у каманды ёсць адпаведная навіга­цыйная карта – вучэнне Касцёла, і надзейныя маякі – евангельскія запаведзі і хрысціянскія каштоўнасці. Беларускія католікі сваімі малітвамі будуць заўсёды падтрымліваць Вашу Святасць, просячы ў Бога духоўных і фізічных сіл для паспяховага выканання ўскладзенай на Вас вельмі адказнай місіі. Мы таксама молімся з надзеяй аб Вашым пастарскім візіце ў Беларусь, які ўмацуе нас у веры.
   

Чытаць цалкам: Аб Папе

 

Чаму хрысціянін не можа займацца ёгай

Роздум - На шляху да святасці

У сучасным XXI стагоддзі, стагоддзі паўсюднай камп’ютарызацыі і тэхнічнага прагрэсу, чалавек пачынае шукаць сродкі і хобі, якія б дапамаглі яму духоўна адпачыць і, пры гэтым, набрацца фізічных сіл. Хрысціянства па сваёй сутнасці накіравана, перш за ўсё, на духоўную дапамогу чалавеку, але, на жаль, ва ўсім свеце, і нават сярод хрысціян, расце зацікаўленасць ёгай. А гэтая зацікаўленасць з часам пашыраецца на іншыя сферы, звязаныя з ізатэрыкай і Нью Эйдж, такія, як рэінкарнацыя (паўторнае нараджэнне душы ў іншым целе), акупрэсуса (індуісцкі метад, які заключаецца ў праколванні спецыяльнымі іголкамі пэўных месцаў на целе), акупунктура (кітайскі метад, які палягае на ўвядзенні ў спецыяльныя пункты на целе вельмі тонкіх і далікатных іголак), рэфлексалогія (метад, які заключаецца ў масажы пунктаў на ступнях, далонях ці твары пацыента), а таксама іншыя наўпрост антыхрысціянскія метады, супраць якіх Ватыкан перасцерагаў у дакуменце “Езус Хрыстус – даўца жывой вады”.

Чытаць цалкам: Чаму хрысціянін не можа займацца ёгай

 

Што сімвалізуе баранак на велікодным стале?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

На нашым велікодным стале шмат розных страў і элементаў, пра якія мы ведаем вельмі мала, але якія маюць багатую сімволіку. Напрыклад, многія з нас ставяць на стале велікоднага баранка, спечанага з мукі ці штучнага. Баранак з’яўляецца сімвалам самога Хрыста. Старазапаветная фігура, якая прыгадвае нам памазаныя кроўю баранка дзверы дамоў ізраільцян, для таго, каб Бог ацаліў першародных ад смерці, а таксама іншыя фрагменты Старога Запавету гавораць нам пра баранка. Напрыклад, мы знаходзім яго пры ахвяры Аўраама. Праз кроў Баранка Езуса кожны з нас быў выратаваны. Гэта таксама літургічны сімвал Вялікадня: баранак з чырвонай харугвай сімвалізуе муку, смерць і ўваскрасенне Езуса. На Велікодныя святы падчас спеву “Gloria” з большым малітоўным настроем мы будзем спяваць словы: “Баранак Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі”. Велікодная прэфацыя таксама прыгадвае нам, што “Хрыстос быў ахвяраваны як наша Пасха, бо Ён сапраўдны Баранак, які ўзяў на сябе грахі свету”, а таксама малітва перад Камуніяй: “Вось Баранак Божы...”. Баранак быў элементам свянцонага ўжо ў VII стагоддзі, яго таксама ставілі на сталах з велікодным сняданем.

Чытаць цалкам: Што сімвалізуе баранак на велікодным стале?

 

Каб “атрымаць моц для пераадольвання цяжкасцей”

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Мы нячаста памятаем, што ў кожным нашым патрабуючым браце ўтоены Ты, Божы Сын. Хіба, інакш выглядала б нашае жыццё, калі б мы пра гэта памяталі! Мы паступова пачынаем усведамляць годнасць кожнага чалавека, які жыве на Зямлі. Кожная асоба, прыгожая ці брыдкая, больш ці менш здольная, з першых момантаў жыцця ва ўлонні маці ці ўжо зусім старая, паказвае Цябе, Езус”.
Разважанні Крыжовага шляху ў Вялікую пятніцу, 2012 г.
Калі нашыя сем’і павінны супрацьстаяць болю і пакутам, мы глядзім на крыж Хрыста: там мы знаходзім рашучасць, каб ісці далей; там можам з непахіснай надзеяй паўтараць словы св. Паўла: «Хто адлучыць нас ад любові Хрыста? Няшчасце ці прыгнёт, ці пераслед, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? [...] Але над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас»”.
Бенедыкт XVI
 

Крэва

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
У пісьмовых крыніцах Крэва вядома з ХIII ст. як сталіца Нальшчан, з пачатку XIV ст. – Крэўскага княства. З 1338 г. належала Альгерду, потым Ягайлу. На мяжы ХIII – XIV стст. тут быў пабудаваны замак, руіны якога захаваліся да сённяшняга часу. У 1385 г. у Крэўскім замку была заключана знакамітая унія, якая дала пачатак хросту апошняга паганскага народа ў Еўропе – жмудзінаў – і пашырэнню каталіцтва на землях ВКЛ.
    Гэта адна з першых парафій, якая была заснавана на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасля Крэўскай уніі. У 1387 г. на ўзвышшы каля замка быў узведзены касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. Заснавальнікам парафіі і фундатарам касцёла стаў сам кароль Уладзіслаў Ягайла. У 1468 г. Юрый і Ганна Гетоўтавічы ўпасажылі алтар у гонар сваіх патронаў, свв. Юрыя і Ганны. Гэта лічыцца першым узгадваннем пра касцёл у Крэве.

Чытаць цалкам: Крэва

 

Старонка 216 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  242

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.