ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
У чым мая вера? (12)
Роздум - Хрысціянская думка
Пост – гэта адчуванне голаду Божага слова, бо толькі яно можа даць адказ на пытанні, якія нас непакояць, і надаць сэнс нашаму жыццю. †
Просьба біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы
Актуальна - З жыцця Касцёла
Вестка аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, у якую ён падаў за тры дні да адстаўкі папы Бенедыкта XVI, стала сапраўды нечаканай. Асаблівы смутак гэта прынесла дыяцэзіянам, якія моляцца за свайго пастара. †
Чытаць цалкам: Просьба біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы
Вялікі Пантыфікат сціплага Папы – што далей?
Актуальна - З жыцця Касцёла
Як я магу ісці далей?
Роздум - На шляху да святасці
Існуе два спосабы пазнання Божай волі для канкрэтнай сітуацыі. Вы павінны быць упэўнены, што тое, аб чым вы просіце або што збіраецеся зрабіць, не забараняецца Бібліяй, а таксама што яно ўславіць Бога і дапаможа вам духоўна ўзрасці. Калі дзве гэтыя ўмовы выконваюцца, а Бог усё ж не дае вам таго, аб чым вы просіце, тады, магчыма, на гэта няма Божай волі ці вам неабходна пачакаць яшчэ. Іншы раз цяжка даведацца пра Божую волю. Людзі хочуць, каб Бог сказаў ім, што рабіць: дзе працаваць, дзе жыць, з кім жаніцца і г. д. Святы апостал Павел у сваім лісце да рымлянаў кажа: “І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму, каб пазналі, якая ёсць воля Бога, што добрае і прыемнае ды дасканалае” (Рым 12, 2). †
Слова для Жыцця (44)
Актуальна - Слова для Жыцця
Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця.
Апошні запіс Папы Бенедыкта XVI на “Твітэры”, 28.02.2013 †
Час несці Хрыста людзям
Актуальна - З жыцця Касцёла
Вядома, мэт шмат, але мы стараемся развівацца паступова, таму станоўча вывучаем праблемы і тое, як мы можам іх вырашыць ці, хаця б, дапамагчы ў вырашэнні. Зазначу яшчэ раз, што мы маладая арганізацыя, таму шмат чаму яшчэ трэба вучыцца, каб наша паслуга прыносіла добры плён. †
Аказаць людзям міласэрнасць
Актуальна - З жыцця Касцёла
Беручы пад увагу колькасць людзей, якія звяртаюцца за дапамогай, і нашыя матэрыяльныя магчымасці, трэба адзначыць, што цяжка дапамагчы кожнаму патрабуючаму. Але за год дапамогу атрымлівае звыш 5000 чалавек. Гэта тыя, хто звяртаецца індывідуальна. Вялікую дапамогу мы аказваем таксама розным сацыяльным цэнтрам, дамам прыстарэлых, вязням і іншым грамадскім супольнасцям.
Каб атрымаць дапамогу ў “Карытас”, трэба падаць наступныя дакументы: даведку аб складзе сям’і, даведкі аб даходах кожнага паўналетняга члена сям’і, пашпарт і заяву з тлумачэннем прычыны звароту за дапамогай. †
Пастарскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды Х Нацыянальнага дня “Caritas”
Актуальна - Пастырскае Слова
З каталіцкага друку (44)
Актуальна - Прэса
“Выбары пад ключом”
Яцэк Дзядзіна
09/2013
Тэмай нумару з’яўляецца выбар новага Папы. Аўтар артыкула расказвае пра тое, як будуць праходзіць выбары новага Папы. Сіксцінская капэла, 117 кардыналаў, якія маюць права выбару, і пытанне Езуса да Пятра: “Ці любіш ты Мяне больш, чым яны?”. “Ты – Пётр [скала], і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе” (Мц 16, 18б-19). Спіс першых пасля св. Пятра Папаў мы маем дзякуючы св. Ірынею. Гэты спіс вядомы таксама з рымскага канона: Лін, Клет, Кляменс, Сікст... Пра гэтых першых чатырох наступнікаў гаворыцца, што яны працавалі разам яшчэ з самімі св. Пятром і св. Паўлам. Аднак, нялёгка высветліць, як іменна ў першых трох-чатырох стагоддзях праходзілі выбары наступнікаў св. Пятра. Нават калі існаваў якісьці Папскі архіў, ён быў знішчаны падчас ганенняў хрысціян у перыяд панавання Дыяклетыяна на пачатку IV стагоддзя. †
Бліжэй пазнаёміцца з... сабою!
Роздум - На скрыжаванні
Вітаю чытачоў рубрыкі “НА СКРЫЖАВАННІ”. Віншую ўсіх з пачаткам вясны. Жадаю добрага настрою, гармоніі ўнутры сябе і супакою душы. У такім стане часта мы, адважныя і бадзёрыя, натхняемся на добрыя справы. А гэтага ад нас як раз і чакаюць там, высока на нябёсах.
Што ж, з Богам наперад!†
Выбары Папы Рымскага рыхтуе моладзь
Роздум - На шляху да святасці
Карэспандэнт “Твайго Стылю” запытаў гродзенскіх членаў суполкі, чаму яны далучыліся да сусветнай малітоўнай актыўнасці.†
Як апранацца ў касцёл?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Шукаючы адказу на пытанне, як апрануцца ў касцёл, я перш за ўсё павінен адказаць на вельмі простае, але ў той жа час фундаментальнае пытанне: “Куды, навошта і да Каго я іду, выбіраючыся ў касцёл”. Бо праз адзенне выражаецца маё стаўленне да месца і падзеі, на якой я знаходжуся. Цікава, што, напрыклад, у Італіі перад храмамі стаіць “касцёльная варта”, якая прыпамінае аб прыстойным адзенні тых, хто прыходзіць да святых месцаў. Справа датычыць не толькі жанчын, хоць іх у першую чаргу, і не заканчваецца з заканчэннем лета, хоць менавіта ў гэты перыяд узнікае найбольш непаразуменняў. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 217 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.