ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (42)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   22 студзеня  -  У Іўі адбыўся IX Фестываль калядак “Gloria in excelsis Deo”.
   24 студзеня  - У гродзенскай катэдры адбылося галоўнае экуменічнае набажэнства ў дыяцэзіі.
   3 – 5 лютага  -  Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Глаўдыа Гуджэроці. Ксёндз арцыбіскуп наведаў гродзенскія парафіі, сустрэўся з алюмнамі, выклад­чыкамі і журналістамі. На заканчэнне візіту ксёндз арцыбіскуп узначаліў урачыстую св. Імшу ў катэдры.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (42)

 

Слова для Жыцця (41)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Жаданне пазнаць Бога насамрэч, г.зн. убачыць Яго аблічча, глыбока ўкаранёнае ў кожным чалавеку, нават у атэістах. А мы свядома хочам проста ўбачыць, хто Ён і чым Ён з’яўляецца для нас. Гэтае жаданне здзяйсняецца, калі мы ідзём за Хрыстом. Тады мы бачым Яго плечы, а ўрэшце бачым Бога як нашага сябра. Мы бачым Яго аблічча ў абліччы Хрыста. Важна, каб мы ішлі за Хрыстом не толькі ў хвіліны патрэбы і тады, калі мы знаходзім на гэта час сярод нашых штодзённых заняткаў, але каб мы рабілі гэта ўсім нашым жыццём.
   
    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, фрагмент генеральнай аўдыенцыі, 16.01.2013

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (41)

 

З каталіцкага друку (41)

Актуальна - Прэса

“У Савецкім Саюзе надзея”
Кс. Марэк Ганцарчык
03/2013

Галоўны рэдактар падымае ў сваім артыкуле тэмы, якія, на жаль, не згаджаюцца з хрысціянскім вучэннем, а свет выказваецца за іх. Як кажа сам аўтар: “Часам можа ўзнікнуць уражанне, што ўжо ніхто не здольны стрымаць мяжу, якая няспынна перасоўваецца ў бок таго, што грэшнае і не згоднае з натурай”. У сваім слове рэдактара кс. Марэк прыгадвае пра італьянскі Вярхоўны суд, які дазволіў выхаванне дзяцей гомасексуальным парам. Што праўда, у каментарыі на гэтую пастанову старшыня Папскай рады па справах сям’і абп Вінчэнца Палья сказаў, што ў такой сітуацыі дзеці становяцца “таварам”, але яго словы не змянілі рашэння суда. Аўтар прыгадвае таксама падобную сітуацыю ў Францыі. Не засталася без увагі і акцыя Вялікага аркестра святочнай дапамогі, арганізатары якіх сваімі выказваннямі выклікалі дыскусію аб эўтаназіі. Кс. Марэк разважае, ці ўдасца спыніць гэтыя і падобныя шаленствы? Халодная ацэнка сітуацыі падказвае, што абсалютна не. У канцы аўтар падсумоўвае, што надзею, аднак, дае навейшая гісторыя. У 80-х гадах мінулага стагоддзя толькі зусім нямногія прадбачылі распад камуністычнай сістэмы. Савецкі Саюз – здавалася паўсюдна – будзе трываць вечна. Сёння ад той магутнасці не засталося і следу.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (41)

 

У Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры асвяцілі капліцу

Актуальна - З жыцця Касцёла

11 студзеня а 13-й гадзіне ў Гродне ў Абласным кардыялагічным шпіталі па вул. Болдзіна кс. бп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў экуменічную капліцу. “З сённяшняга дня гэтая капліца будзе месцам сустрэчы чалавека з Богам. Шукайце тут паратунку і ўнутранага супакою”, – пажадаў іерарх.
На ўрачыстым асвя­чэнні прысут­нічалі таксама кс. Раман Катлімоўскі, кс. Алег Кудэрка і а. Юзаф Макарчык OFMConv, сёстры назарэтанкі на чале са сваёй правінцыяльнай сястрой Нэрэушай Падзялінскай CSFN, алюмны Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, праваслаўны святар, хворыя і шматлікія працаўнікі службы аховы здароўя на чале з галоўным урачом спадарыняй Тамарай Далгашэй, якая на самым пачатку прывітала ўсіх прысутных, падкрэсліваючы, што ў хворых з’явілася выдатная магчымасць чэрпаць сілы і знаходзіць духоўную дапамогу ў гэтым святым месцы.

Чытаць цалкам: У Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры асвяцілі капліцу

 

Што гродзенская моладзь пажадала Яго Эксцэленцыі?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Традыцыйнае дзяленне аплаткай у перыяд Божага Нараджэння ладзілася сёлета акадэмічным душпастарствам “OPEN” у пабрыгідскім касцёле. Аплаткавае спатканне распачалося ўрачыстай святой Імшой на чале з ксяндзом біскупам Аляксандрам Кашкевічам і інсцэніроўкай тэатра ценяў. Падчас гаміліі Яго Эксцэленцыя заахвочваў не баяцца верыць у Хрыста, знаходзіць сваё шчасце ў адзінстве з Богам і прыналежнасці да Яго і дзяліцца верай з іншымі.
“Нясіце добрую навіну!..” – заклікаў пастар. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што без любові да бліжняга не можа быць любові да Бога.
    Моладзь прачытала малітву верных на трох мовах – беларускай, польскай і англійскай – і прынесла да алтара дары: свечку – сімвал гарачых сэрцаў, гірлянду – знак радасці і святла, газету – сімвал супрацоўніцтва з Богам у стварэнні свету, пустую тацыю як знак пустой душы, якая прагне напоўніцца надзеяй і супакоем, кветкі – сімвал прыгажосці, хлеб, ваду і віно – плод зямлі і працы рук чалавечых.

Чытаць цалкам: Што гродзенская моладзь пажадала Яго Эксцэленцыі?

 

Усе шляхі вядуць у Рым: яшчэ адзін аповед пра Тэзэ

Роздум - На шляху да святасці

Увечары 26 снежня групы моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі сталі прыбываць у пабрыгідскі касцёл, каб прыняць удзел у Эўхарыстыі перад доўгім падарожжам. Усе гэтыя маладыя людзі накіроўваліся ў Рым на сустрэчу са сваімі аднагодкамі з розных краін Еўропы.
Нягледзячы на тое, што гэтая сустрэча праходзіць падчас навагодніх канікул, а таксама ва ўмовах, часам далёкіх ад умоў атэляў, шмат маладых людзей розных хрысціянскіх веравызнанняў збіраецца, каб памаліцца разам у духу еднасці. Менавіта гэта і ёсць асноўная мэта сустрэчы – пілігрымка даверу на зямлі.
    Праграма гэтых сустрэч пакідае дастаткова часу на абмеркаванні ў групах, супольныя малітвы, а таксама на тое, каб пабачыць знакамітыя месцы тых гарадоў, дзе яны адбываюцца. Звычайна супольныя малітвы праходзяць у вялікіх памяшканнях, дзе збіраюцца ўсе ўдзельнікі. Але ў гэты раз удзельнікі збіраліся ў некалькіх групах і маліліся ў старажытных базіліках і касцёлах Рыма. Малітва ў такіх месцах набывае адметны характар, дзякуючы асаблівай атмасферы, якая ствараецца маладымі людзьмі, іх жаданнем быць у гэты момант у гэтым месцы, а таксама самым месцам.

Чытаць цалкам: Усе шляхі вядуць у Рым: яшчэ адзін аповед пра Тэзэ

 

Вера і забабоны

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Кс. Антоні ГрэмзаЦі можна спалучыць веру ў забабоны з хрысціянскай верай асабліва тады, калі яны могуць датычыць выканання рэлігійных рытуалаў і нават адгаворвання адпаведных малітваў? Мяжа паміж тым, што на самой справе з’яўляецца святым, і тым, што суб’ектыўнае, вельмі тонкая. Можна лёгка замяніць рэлігійныя жэсты і знакі на форму свайго роду магічнага дзеяння і закляцця, калі не ўкладваць у іх унутранага разумення і глыбокай веры ва ўздзеянне Бога.
    Хрост, вяселле, шлюбы і пахаванні абрастаюць шэрагам звычаяў і традыцый, значэнне якіх цяжка паддаецца тлумачэнню. Чаму да хросту нельга паказваць дзіця іншым людзям акрамя сваіх бацькоў? Чаму жаніху нельга бачыць сукенку нявесты да моманту шлюбу? Чаму ў доме памерлага завешваюцца люстэркі? На гэтыя і падобныя пытанні няма разумных адказаў, а тыя, хто гэта практыкуе, часцей за ўсё адказваюць, што “так трэба рабіць”.

Чытаць цалкам: Вера і забабоны

 

Дом, у якім ніхто не жыў

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У адным горадзе ста­яў вялікі дом з ка­мен­нымі сценамі і парадным уваходам. Побач з ім раскінуўся гарадскі парк, дзе любілі гуляць дзеці. Часта яны пыталі:
    – Мама, а хто жыве ў гэтым доме?
    – Напэўна, ніхто.
    І сапраўды, у дамах побач жылі людзі, а ў гэтым доме ніхто не жыў. Яго вокны былі шчыльна завешаны фіранкамі, а на дзвярах вісеў замок. Людзі даўно туды не ўваходзілі, таму балюча было глядзець на яго, ён здаваўся вельмі занядбаным і непрыступным. Людзі здзіўлена паглядалі ў яго бок:
    – Што за дзіўны дом? Такі сумны і пануры.
   

Чытаць цалкам: Дом, у якім ніхто не жыў

 

Усё пачынаецца з хросту

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Уа. Андрэй  Юхневіч маі мінулага года рэдакцыя каталіцкага партала Сatholic.by распачала вельмі цікавы праект, дзе даюцца адказы на пытанні, якія датычаць веры і цікавяць як практыкуючых католікаў, так і тых, хто ўпершыню заглядвае ў касцёл. Арганізаваны рэдакцыяй партала лікбез дапамагае многім людзям знайсці патрэбныя адказы. Святлана Жылевіч, якая вядзе рубрыку, з пытаннямі на тэму сакраманту хросту звярнулася да а. Андрэя Юхневіча ОМI. Дарагія Чытачы, заахвочваем Вас пазнаёміцца з сакрамантам хросту.
Ці трэба хрысціць чалавека, які не ведае, ці быў ахрышчаны ў дзяцінстве?
    Сакрамант хросту, здзейснены адзін раз, не можа быць паўтораны для ўжо ахрышчанага чалавека (пар.: Can. 845 §1). Калі існуе сумненне ў тым, ці нехта быў ахрышчаны або ці годна быў удзелены хрост, і калі сумненне застаецца нават пасля правядзення сумленных даследаванняў у гэтай справе, трэба ўдзяліць “умоўны хрост” (пар.: Can. 869 §1). У такім выпадку форма хросту гучыць так: “N., калі ты не быў/была ахрышчаны/-ая, я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога”.

Чытаць цалкам: Усё пачынаецца з хросту

 

Taizé

Актуальна - З жыцця Касцёла

З 28 снежня 2012 года па 2 студзеня 2013 года 150 маладых асоб з Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай у Рыме супольнасцю братоў з Тэзэ ў супрацоўніцтве з Рымскай дыяцэзіяй.
А 22-й гадзіне 26 снежня ў пабрыгідскім касцёле адбылася св. Імша на чале з кс. Антоніем Грэмзам. Непасрэдна пасля св. Імшы, дзесьці апоўначы, моладзь вырушыла ў дарогу да Вечнага Горада. Падчас падарожжа група затрымалася ў сталіцы Аўстрыі – Вене, дзе знайшлося крыху вольнага часу, каб наведаць некаторыя святыні і вядомыя гісторыка-культурныя помнікі.
    28 снежня Рым спаткаў нашых пілігрымаў добрым, цёплым надвор’ем. Пасля прыезду група моладзі з Гродзеншчыны накіравалася ў арганізацыйны цэнтр для размеркавання ў паасобныя парафіяльныя супольнасці.

Чытаць цалкам: Taizé

 

Ашмяны (касцёл)

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл св. Міхала АрханёлаДэканат Ашмяны
Першае ўзгадванне пра Ашмяны, як пра замак князёў Вялікага Княства Літоўскага, датавана 1340-мі гадамі. З 1399 г. гэта ўжо горад. Магдэбургскае права Ашмяны атрымалі ў пач. XVI ст., стаўшы цэнтрам аднайменнага павета і дэканата. Ашмянская парафія адна з першых у Беларусі, што былі заснаваны каралём Уладзіславам Ягайлам адразу пасля Крэўскай уніі 1385 г.
У XVI ст. горад быў перанесены на пару кіламетраў на захад – так з’явіліся Старыя і Новыя Ашмяны. Старыя Ашмяны набыў ордэн францішканаў і там быў заснаваны кляштар ордэна, таму да нашых дзён гэтае прадмесце мае назву Францішканы. А ў Новых Ашмянах на гандлёвай плошчы быў узведзены парафіяльны касцёл. Такім чынам да XVII ст. у горадзе дзейнічалі дзве самастойныя парафіі – і ў Новых, і ў Старых Ашмянах. У сярэдзіне XVI ст. у Ашмянах дзейнічала ажно 6 альтарый, гэта абсалютны рэкорд у Віленскай архідыяцэзіі. У XVII ст. у горадзе быў заснаваны і кляштар дамініканаў. З 1795 г., з апошнім падзелам Рэчы Паспалітай, Ашмяны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У XIX ст. абодва кляштары былі зачынены, але парафіяльны касцёл захаваўся. Засталіся Ашмяны і цэнтрам деканата, хоць колькасць парафій значна скарацілася.

Чытаць цалкам: Ашмяны (касцёл)

 

У чым мая вера? (8)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Уладзіслаў Блін
   Езус пасяліўся між намі. Кожнага Ён адорвае сваёй любоўю, паказвае шлях і аднаўляе надзею. Маленькі Езус хоча нас весці праз жыццё. Таму ноч Божага Нараджэння прасвятляе сэнс чалавечага лёсу. Божае Нараджэнне дае нам таксама пачатак новага жыцця.
       
    Кс. абп Мечыслаў Макшыцкі

    Свет стане лепшым, калі мы адчынім дзверы насцеж, калі Езус пастукае ў стайню нашага сэрца, стаўшы перад намі як наш бліжні.

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (8)

 

Старонка 221 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.