ГРОДНА
Серада,
08 мая 2024 года |
V Велікодная Нядзеля
З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: «Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. I калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце».
Кажа яму Тамаш: «Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?»
Езус сказаў яму: «Я - дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. I адгэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі. (...) Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго». †

Ян 14, 1-12
Дзейснасць Касцёла
Якія яны, гэтыя нязвыклыя справы, якія абвяшчае Хрыстос? Што такога ўчынілі вучні, што можна было б параўнаць з учынкамі Езуса? Нельга пазбегнуць такіх пытанняў. Аднак калі Евангелле непасрэдна аб гэтым гаворыць, трэба ўважліва паглядзець навокал. Ключом да вырашэння гэтай праблемы з’яўляюцца словы: “Я - дарога і праўда, і жыццё”. Хрыстос нястомна вядзе скрозь стагоддзі свой Касцёл да пазнання праўды; гэта яна наша перадвызначэнне. А нашай гарантыяй паспяховасці і моцай у дзейнасці з’яўляецца Яго жыццё, якое Ён аддаў за нас і якое атрымаў назад, калі Уваскрос, каб мы таксама не баяліся ў жыцці рызыкаваць у Яго імя. Таму наш свет – наперакор розным праціўнікам – надалей хрысціянскі. І ён застанецца такім, бо Хрыстос – гэта наша дарога, праўда і жыццё.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 238 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.