ГРОДНА
Панядзелак,
06 мая 2024 года |
XIII нядз. звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім Апосталам: «Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне.
Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго. Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. Хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарока атрымае. I хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, узнагароду справядлівага атрымае. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй». †

Мц 10, 37-42
Евангелле i пытанне яе патрабаванняў
Ці можа быць на свеце штосьці больш важнае, чым самыя блізкія: бацька, маці, дзеці? Адкуль жа такая суровасць патрабаванняў, якія прад’яўляе Езус у сённяшнім Евангеллі? Калі ўжо Бог Айцец адарыў нас здольнасцю любіць і быць любімымі, то ў Яго так рашучых словах павінен быць схаваны глыбейшы сэнс. Быць можа, адной з магчымых інтэрпрэтацый з’яўляецца спроба нагадаць пра асноўныя законы, на якія абапіраецца гэты свет і яго існаванне. Запаведзь “Шануй бацьку свайго і маці сваю” знаходзіць свой выток у стваральнай любові Бога. Любіць Яго ўсім сэрцам, розумам і ўсёй душой не будзе прыменшаннем пачуцця ў адносінах да таго, што з’яўляецца справай Яго любячага сэрца і бацькоўскіх рук.
Прыгадванне гэтай праўды пацвярджае сам Езус, пералічваючы чарговыя асноўныя прынцыпы, якія датычаць нашага існавання: абавязковасць крыжа і вартасць пакут у жыцці, паслухмянасць у веры і давер у адносінах да Бога.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 240 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.