ГРОДНА
Серада,
08 мая 2024 года |
Кс. Андрэй Стапыра: “Душпастыр павінен ісці да моладзі”
Кс. Андрэй Стапыра, адказны за Эўхарыстычны рух моладзі ў Гродзенскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Зыходжання Святога Духа ў Бярозаўцы і дзекан дэканату Навагрудак.
- Ксёндз Андрэй, як з’явілася ідэя арганізаваць у нашай дыяцэзіі Сустрэчу аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў?
- У дыяцэзіі я адказваю за Эўхарыстычны рух, які добра развіваецца. А ў гэтым го-дзе ўзнікла прапанова, каб сабраліся не толькі ўдзельнікі Руху, але таксама і члены іншых груп. Вядома, што падобныя моладзевыя рухі існуюць у нашай дыяцэзіі, але не ўсе пра іх ведаюць. Мы хацелі адчуць сябе вялікай супольнасцю моладзі, якая мае абавязак не толькі катэхізацыі, але і глыбейшага пазнання Бога, пошуку Хрыста як свайго Сябра, асабліва ў той складаны перыяд жыцця, якім з’яўляецца маладосць. †
- У дыяцэзіі я адказваю за Эўхарыстычны рух, які добра развіваецца. А ў гэтым го-дзе ўзнікла прапанова, каб сабраліся не толькі ўдзельнікі Руху, але таксама і члены іншых груп. Вядома, што падобныя моладзевыя рухі існуюць у нашай дыяцэзіі, але не ўсе пра іх ведаюць. Мы хацелі адчуць сябе вялікай супольнасцю моладзі, якая мае абавязак не толькі катэхізацыі, але і глыбейшага пазнання Бога, пошуку Хрыста як свайго Сябра, асабліва ў той складаны перыяд жыцця, якім з’яўляецца маладосць. †
- Што, на Ваш погляд, неабходна зрабіць пробашчу, каб у парафіі ўзнікла такая супольнасць?
- Галоўнае, каб ксёндз усведамляў, што калі не клапаціцца пра духоўнае ўзрастанне моладзі, то Касцёл усё больш будзе станавіцца супольнасцю старых людзей. Безумоўна, важна, каб у Касцёле былі старэйшыя людзі. Але бл. Ян Павел II часта паўтараў, што надзеяй Касцёла і свету з’яўляецца моладзь. Давайце будзем памятаць пра гэта. Магчыма, уцягнуць і зацікавіць моладзь – гэта нялёгкая праца, але яна потым прынясе свой плён. Моладзь можа актыўна ўдзельнічаць у літургіі святой Імшы і клапаціцца пра тых, каму неабходна дапамога.
- Ці дзеці і моладзь разумеюць сэнс рухаў і супольнасцей? Ці ўсведамляюць яны свой удзел у гэтых групах?
- У парафіі заўсёды можна знайсці групку дзяцей і моладзі, якім не хапае толькі абавязковай катэхізацыі. І гэтых маладых людзей трэба заўважыць, бо яны жадаюць чагосьці большага. Гэта таксама будучыя пакліканні нашага Касцёла. Калі моладзь застанецца толькі пры катэхізацыі, гэта стане для яе толькі абавязкам. А тут важна, каб моладзь, уваходзячы ў дарослае жыццё, мела пэўную духоўную базу. Можна заўважыць, што маладыя людзі, якія належылі да пэўнага руху, выходзячы з парафіі, шукаюць чагосьці большага ў іншых парафіях ці акадэмічных групах. Ім неабходна нешта большае, чым толькі ўдзел у св. Імшы.
- Ці заснаванне розных груп і рухаў у парафіях будзе актуальна ў будучым?
- Вельмі шмат залежыць ад душпастыраў. Душпастыр павінен знайсці падыход да моладзі. Часам маладыя людзі хочуць ісці больш простым шляхам, але калі яны бачаць, што ксёндз прымае актыўны ўдзел у якой-небудзь парафіяльнай дзейнасці, яны ахвотна самі да яе далучаюцца.
- З якіх парафій прыехалі дзеці і моладзь?
- З Бярозаўкі, Мінойтаў, Ваўкавыска, Ліды, Воранава, Германішак, Суботнікаў.
- Падчас сённяшняй сустрэчы ў Тракелях адбылася мультымедыйная прэзентацыя аб бл. Яне Паўле II. Ці зразумелі ўдзельнікі гэтай сустрэчы пасланне Вялікага Папы?
- Перш за ўсё, неабходна адзначыць, што Ян Павел II быў беатыфікаваны менавіта ў гэтым годзе. Пілігрымка ў санктуарый у Тракелях – гэта падзяка за беатыфікацыю Папы, за гэты дар для ўсяго Касцёла, у тым ліку і для Касцёла на Гродзеншчыне. Мы прагнем зрабіць усё, каб моладзь зразумела, што праз заступніцтва бл. Яна Паўла II яна мае апору ў Богу. А гэтае пасланне Папы безумоўна застанецца ў іх сэрцах.
- Ці могуць арганізатары лічыць гэтую сустрэчу ўдалай?
- Мы чакалі трохі больш дзяцей і моладзі, а таксама больш актыўнага ўдзелу з боку душпастыраў. Нельга адразу ж думаць пра плён, вялікія справы можна здзейсніць малымі крокамі. Калі моладзь вернецца дадому, у парафію, раскажа пра гэтую сустрэчу і падзеліцца ўражаннямі, то, я лічу, у наступным годзе збярэцца больш удзельнікаў. Мы не губляем надзеі. Давайце будзем памятаць, што ўсё тое, што добрае, узнікае ў працы і болі.
- Якое можа быць Вашае пасланне моладзі, якая шукае Бога?
- Знайсці Бога ў малітве, у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас св. Імшы. Калі дзеці і моладзь будуць бачыць святара ці манаскую сястру, якія моляцца, яны будуць браць з іх прыклад. Я ведаю гэта з жыцця. Я з’яўляюся пробашчам ужо 20 гадоў. Перад кожнай св. Імшой я кленчу на некалькі хвілін, каб аддаць пашану Езусу. Цяпер міністранты бяруць з мяне прыклад. Гэта знак таго, што Езус з’яўляецца для іх Кімсьці важным.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 238 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.